Білет у «Цягнік Памяці». Хто прадставіць Ляхавіччыну на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»?

21 студзеня тэлеграм-каналы ўстаноў адукацыі Ляхавіччыны ўпрыгожылі фотаздымкі з раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Нашы школьнікі спаборнічалі за права прадстаўляць свой рэгіён на абласным этапе, які вызначыць удзельніка беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці-2023».

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – арганізатары рэспублікан-скага конкурсу – сярод умоў творчага іспыту абазначылі, што ўдзельнікі – дзесяцікласнікі, павінны мець высокія паказчыкі ў вучобе, грамадскай, спартыўнай, валанцёрскай дзейнасці, быць актывістамі грамадскіх арганізацый і г. д.
У раённым фінале прапаноўваліся заданні, якія ўключалі візітную картку, разважанні пра значнасць подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, патрабавалася прадэманстраваць веды па гісторыі і культуры Беларусі і Расіі. У творчым конкурсе «Я магу» ўдзельнікі раскрылі свае таленты і прадэманстравалі ўменні спяваць, танцаваць, дэклараваць вершы. У конкурсе відэаматэрыялаў «Мая краiна» дзесяцікласнікі паказалі багацце гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і малой радзімы.
Кожны з удзельнікаў старанна падрыхтаваўся да творчых іспытаў. А пуцёўку на абласны этап па выніках усіх тураў атрымала навучэнка СШ № 1 Таццяна Кучук (на здымку). «ЛВ» пацікавіўся яе ўражаннямі.
– Перамогай вельмі задаволена. Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе натхніў прыклад навучэнкі нашай школы Вікторыі Навіцкай, якая летась удзельнічала ў праекце «Цягнік Памяці» і пасля пра
падарожжа расказвала многа цікавага і пазнавальнага. Для напісання эсэ «Пра тую вясну…» пабывала ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Пракапенкі. Яго ўспаміны і сталі асновай майго аповяду. З яго нарадзіўся і маналог, напісаны ад імя жанчыны, што ў час вайны страціла бацьку, якога забралі на фронт, маці –
у акупацыі… Для збору матэрыялаў для відэафільма «Мая краіна» пабывала на Кургане Вечнай Славы, у Грушаўцы, Мядзведзічах, у шматлікіх кропках Ляхавічаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі і людзьмі, якія ў іх прымалі ўдзел, а таксама праслаўлялі Ляхавіччыну. Відэа зманціравала ў фармаце беларускай праграмы «Маршрут пабудаваны». Вельмі ўдзячна за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу і ўсялякую падтрымку настаўнікам школы, аднакласнікам і маёй сям’і.
– Таццяна – навучэнка вельмі таленавітая, мэтанакіра-
ваная і эрудзіраваная. Яна імкнецца ва ўсё ўнікнуць і зра-
зумець, а даручэнні выконвае з максімальнай адказнасцю. Акрамя выдатнай вучобы, мае актыўную жыццёвую пазіцыю і прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, –дзеліцца дырэктар СШ № 1 Наталля Кулак.
Леташняя ўдзельніца беларуска-патрыятычнага праекта таксама навучэнка СШ № 1 Вікторыя Навіцкая адзначае, што «Цягнік Памяці» –
гэта незабыўна і вельмі хвалююча:
– Сапраўдная школа патрыятызму і шчырая ўдзячнасць нашым дзядам і прадзедам за шчаслівае дзяцінства, праект пра нашу з Расіяй гісторыю і культуру. За два тыдні мы пазнаёміліся з падзеямі і пабывалі ў кропках, пра якія ведалі толькі па кніжках, кінафільмах і расказах іншых.
У лютым адбудзецца абласны этап праекта Саюзнай дзяржавы «Цягнік Памяці-2023». Пажадаем нашай зямлячцы ўдачы!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.