Экалагічна важна для ўсіх. Падчас жнівеньскіх сустрэч у працоўных калектывах Ляхавіччыны абмяркоўвалася тэма «Экалагічная культура – адказнасць кожнага»
●Кожная тэма рэспубліканскага адзінага дня інфармавання закранае важныя і актуальныя для ўсяго грамадства аспекты. Падчас жнівеньскіх сустрэч у працоўных калектывах абмяркоўвалася тэма «Экалагічная культура – адказнасць кожнага»
Інфармацыйна-прапаган-дысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Мікалая Мароза сус-трэлася з калектывам раёна электрасетак.
Размова пачалася з нагадвання пра тое, што чыстае паветра, доступ да пітной вады і прыгожая прырода даволі часта ўспрымаюцца, як нешта звычайнае, паўсядзённае. А разам з тым, калі пра прыроду не клапаціцца, то наступныя пакаленні будуць адчуваць вялікія праблемы. Кіраўнік раёна Мікалай Мароз адзначыў, што ад кожнага з нас залежаць чысціня і парадак не толькі на сваім двары ці на вуліцы, але і ў вёсцы, горадзе, раёне.

– Ніхто іншы не прыйдзе, не навядзе чысціню і не будзе яе падтрымліваць. Трэба быць сапраўдным гаспадаром не на словах, а на справе. І, калі бачыце факты безгаспадарчасці, абыякавасці, звяртайце на гэта ўвагу адпаведных службаў. Звяртайцеся да ўлады, каб разам вырашыць праблемы агульнай важнасці. Бо толькі аб’яднаўшы намаганні, можна падтрымліваць парадак у нашым агульным доме – Беларусі, – падкрэсліў Мікалай Мароз.

Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч спыніўся на экалагічнай сітуацыі на Ляхавіччыне і мерапрыемствах, што праводзяцца ў нашым раёне па ахове прыроды.
Прагучалі цікавыя факты. У Ляхавіцкім раёне 8 асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый. Гэта заказнікі мясцовага значэння «Лагоня», «Свяціцкая пушча», «Вусце Мышанкі», «Цыгане», батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Савейкі», помнікі прыроды мясцовага значэння «Парк Нача Брындзоўская», «Парк Рэпіхава», геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Цыганскі альпінарый». На тэрыторыі раёна маюцца і месцы насялення жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Так, на тэрыторыі раёна жывуць чорныя буслы, барсукі, вяртлявая чаротаўка, растуць рададэндран жоўты, чарамша, піхта белая і іншыя чырванакніжныя прадстаўнікі флоры.
Энергетыкі былі даволі актыў-нымі ўдзельнікамі дыялогу. Відавочна, што яны зацікавіліся тэмай, і яна іх хвалюе. Работнікі РЭС ўздымалі пытанні, у тым ліку і экалагічнай тэматыкі. У прыватнасці, размова ішла пра своечасовасць вывазу смецця з кантэйнерных пляцовак у райцэнтры, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый пасля капрамонту шматкватэрнікаў (у прыватнасці дома № 20 па вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах) і аснашчанасці там дзіцячых гульнявых пляцовак. Сярод тэм і барацьба з кляшчамі, правілы палявання, узмацненне пакарання за засмечванне лясоў, рамонт сельскіх дарог. Зацікавіла энергетыкаў і інфармацыя старшыні райвыканкама пра сацыяльна-эканамічнае развіц-цё Ляхавіччыны, пра тое, як раён добраўпарадкуецца, якія змяненні чакаюць яго ў бліжэйшы час.
Экалагічная тэма зацікавіла і супрацоўнікаў санітарнай
службы. З калектывам райЦГіЭ
у межах адзінага дня інфарма-вання сустрэлася ІПГ, якую ўзначальвае старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Таксама дзень інфармавання прайшоў у РАУС, раёне газазабеспячэння, Альхоўскай бальніцы сястрынскага догляду, ААТ «Ляхавіцкі льнозавод».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

