Колькасць зваротаў зменшылася

У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе паступіла 462 звароты – на чвэрць менш у параўнанні з 2021 годам.

Традыцыйна найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска, Баранавіч, Лунінецкага, Пінскага, Іванаўскага і Брэсцкага раёнаў.
У ходзе праведзеных асабістых і выязных прыёмаў, прамых і гарачых тэлефонных ліній з прадстаўнікамі Камітэта паразмаўлялі 259 чалавек. Звароты, якія паступілі, знаходзіліся на кантролі да канчатковага вырашэння пытанняў або прыняцця адпаведных мер рэагавання, пры гэтым нярэдка праблемы грамадзян вырашаліся максімальна аператыўна.
Чвэрць ад зваротаў, якія паступілі ў Камітэт, былі звязаныя з пытаннямі дзейнасці прадпрыемстваў і арга-нізацый. Пры гэтым выкладзеныя ў зваротах звесткі ў шэрагу выпадкаў знаходзілі сваё пацвярджэнне.
Нягледзячы на скарачэнне амаль удвая колькасці зваротаў па камунальна-бытавых пытаннях, працягвалі ўстанаўлівацца факты парушэнняў у дзейнасці прадпрыемстваў гэтай сферы.
Па-ранейшаму ўстанаўліваліся парушэнні наймальнікамі працоўнага заканадаўства.
Зменшылася колькасць зваротаў, якія датычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады. Тым не менш вынікі праведзеных кантрольных мерапрыемстваў па-ранейшаму сведчаць, што парушэнні ў гэтай сферы маюцца.
У 2022 годзе ў сферы зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб пра-ведзена 21 праверачнае мерапрыемства. За дапушчаныя парушэнні тры юрыдычныя і 12 фізічных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды і вяртанні сродкаў на агульную суму 98426 рублёў, 38 чалавек, у тым ліку старшыня аднаго з райвыканкамаў, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

КДК Брэсцкай вобласці.