У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён

У  Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2014 годзе. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 лістапада бягучага года № 1012.

Рабочыя дні ў 2014 годзе пераносяцца наступным чынам: з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня; з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня; з серады 30 красавіка на суботу 3 мая; з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня; з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.

Арганізацыям прадстаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *