Прыгожае рамяство Міхаіла Карапатніка радуе многіх ляхавічан

А кракадзіл аказаўся зусім не страшным!

Жыве ў Ляхавічах Міхаіл Карапатнік – падпалкоўнік у адстаўцы з душой мастака. Дрэва ажывае ў яго ўмелых руках, ператвараецца ў казачных герояў. А пачалося ўсё ў 25-гадовым узросце, калі ў знойдзеным корані ўбачыў мужчыну, які трымаў на руках сваю любімую. Вырабленую скульптуру падарыў жонцы Святлане…

Прыгожае рамяство радуе не толькі сяброў і блізкіх (Міхаіл Міхайлавіч шчодра адорвае іх сваімі шэдэўрамі), а і маленькіх выхаванцаў дзіцячага сада № 2 райцэнтра. Напрыканцы лістапада з чарговым падарункам (да драўляных калабка і дракона малышы прывыклі) майстар завітаў у садок. На гэты раз уручыў кракадзіла, які “нарадзіўся” з кораня мясцовага дрэва, што быў знойдзены падчас добраўпарадкавання райцэнтра. Трэба было бачыць радасныя і цікаўныя вочкі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з захапленнем знаёміліся з новым сябрам!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Дома ў Міхаіла і Святланы Карапатнікаў – драўляны заапарк.

One thought on “Прыгожае рамяство Міхаіла Карапатніка радуе многіх ляхавічан

  • 03/12/2013 в 23:45
    Permalink

    Читаешь о таких людях и не перестаёшь удивляться их выдумке и находчивости.Вот бы побольше таких затейников.Такие подарки не только радуют, но и воспитывают детсадовцев, учат доброте и умению делиться.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *