Ляховичи: приглашаем вас на концертную программу «Любите жизнь»

Запрашаем вас на канцэртную праграму “Любіце жыццё”, прысвечаную Дню інвалідаў. Чакаем 3 снежня 2013 года ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: пл. Перамогі, 3 (будынак аддзела загса).

У праграме мерапрыемства: выстава творчых работ інвалідаў “Кропелькі дабрыні” – 14.00; канцэртная праграма “Любіце жыццё” – 14.30; майстар-класы “Выкарыстанне медыцынскай тэхнікі ў хатніх умовах”, “Што павінна быць у хатняй аптэчцы ў зімовы перыяд?”, “Аздараўленчая гімнастыка”, “Работа з ільном” – 14.00.

З 25 лістапада па 4 снежня 2013 г. працуе ”тэлефон даверу” 2-03-20 з мэтай аказання псіхалагічнай дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

2 снежня 2013 г. – “прамая лінія” (тэл. 2-15-17, 2-45-40) па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі.

Упраўленне па працы, занятасці

і сацыяльнай абароне райвыканкама. Ляхавіцкі ТЦСАН.

Фота з сайта  http://open.az

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *