Ляхавічы: хто прызнаны лепшым знаўцам асноў бяспекі жыццядзейнасці?

Раённы этап абласной алімпіяды па ведах асноў бяспекі жыцядзейнасці, які прайшоў у Ляхавічах 18 лютага, назваў пераможцаў. Галоўная мэта інтэлектуальнага іспыту, у якім прынялі ўдзел навучэнцы школ раёна ў трох узроставых – вызначэнне і падтрымка здольных навучэнцаў і фарміраванне ў іх культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганда ведаў па АБЖ і папулярызацыя прафесіі выратавальніка.
Веды 52 удзельнікаў ацэньвалі не толькі настаўнікі, але і супрацоўнікі РАНС, члены раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа.
Тэсціраванне, конкурс “Я раскажу вам… ”, інтэлектуальная гульня патрабавалі ад удзельнікаў алімпіяды ведаў, кемлівасці і творчасці.
Дыплом I ступені ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы заваявала чацвёртакласніца Анастасія Швайко з СШ №1 (настаўнік Людміла Казак). Сярод навучэнцаў 5-7 класаў пераможцай стаў сямікласнік СШ № 2 Мікіта Шчука. Дзесяцікласнік Мацвей Ціхан з СШ № 2 лепшы знаўца АБЖ сярод 8-11 класаў. Яго і Мікіту Шчуку падрыхтавала педагог Наталля Сапега-Панько.
Пераможцы раённага этапу алімпіяды ўзнагароджаны граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама, а раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа кожнаму ўручыла падарункі.
23 лютага рабяты, якія заваявалі дыпломы I і II ступені, прадставілі Ляхавіччыну на абласным этапе алімпіядзе, які прайшоў у Пінску.
Марына ГЛУШКО, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама.