Поле чакае тэхніку. Спраўную.У сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ляхавіцкага раёна правяраецца гатоўнасць тэхнікі да веснавой сяўбы

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах Ляхавіцкага раёна правяраецца гатоўнасць тэхнікі да веснавой сяўбы. Дзяржтэхагляд не пакідае без увагі ні адну адзінку тэхнікі.


Галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Шушпаннікаў і механізатар ААТ «Жарабковічы» Аляксей Зянько.

Праз зусім кароткі час на палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна пачне саліраваць яравая сяўба. Сёлета пад яе адведзена 17 300 гек-
тараў. Па даных райсельгасхарчу, расклад наступны: на 5 915 гек-
тарах запланавана пасеяць яравыя збожжавыя і зернебабовыя, у тым ліку 1 780 гектараў кукурузы, на 2 700 гектарах – лён,
1 800 гектараў адведзена пад цукровыя буракі, 105 гектараў – пад бульбу, 5 650 гектараў займе кукуруза на зялёны корм і сілас. Зразумела, каб якасна і ў тэрмін правесці сяўбу, а потым паспяхова спрацаваць на нарыхтоўцы кармоў і жніве, неабходна паклапаціцца не толькі пра наяўнасць тэхнікі, але і яе якасную падрыхтоўку да сезона. Гэтыя пытанні на пастаянным кантролі кіраўніцтва і інжынернай службы гаспадарак, спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама іншых службаў – РАУС, РАНС. З 1 лістапада 2022 года ў сельгаспрадпрыемствах пачаўся рамонтны перыяд па падрыхтоўцы агратэхнікі да палявых работ і нарыхтоўкі кармоў – 2023.
– Як і ў папярэднія гады, сёлета першым адказным экзаменам для тэхнікі стане дзяржаўны тэхагляд, які дае права на ўдзел тэхнікі ў паспяховых работах. Увесь задзейнічаны на веснавых палявых работах аўтапарк – трактары, прычэпы, пагрузчыкі і спецтэхніка – павінен будзе да 10 сакавіка атрымаць дазвол на выхад у поле. Згодна са складзенымі графікамі ажыццяўляўся маніторынг правядзення рамонтных работ – своеасаблівая генеральная рэпетыцыя перад дзяржтэхаглядам. Былі дадзены рэкамендацыі там, дзе ёсць недапрацоўкі, каб іх выправіць.Адзначу, што сёлета патрабаванні да гатоўнасці тэхнікі сталі больш жорсткімі. Таму падыход быў строгім і прынцыповым. Бяспека, адпаведнасць тэхнікі нарматыўным патрабаванням – у прыярытэце, таму важнасць дзяржтэх-
агляду высокая, – адзначае галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення
па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Шушпаннікаў.
Першымі грунтоўны экзамен трымалі ААТ «Жарабковічы» і ўчастак ЗТАА «БелДан». Па словах Сяргея Шушпаннікава, кожная з гэтых гаспадарак мае па восем энерганасычаных трактароў. Яны праверку вытрымалі. А вось па прычапной тэхніцы былі выяўлены пэўныя праблемы, ёсць не так шмат часу, каб зрабіць работу над памылкамі. На гэтым тыдні тэхагляд праверыць гатоўнасць пасяўной тэхнікі ў
ЗАТ «Белпрампрыбор» і ААТ «Шлях новы».
Дарэчы, тэхагляд праходзіць у некалькі этапаў. Наступны – праверка ў красавіку гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі, на трэцім этапе ў чэрвені на кантролі збожжаўборачная тэхніка, на чацвёртым – у жніўні – буракаўборачная.
Усяго ў сельгаспрадпрыемствах Ляхавіччыны 307 трактароў, з іх
48 энерганасычаных (32 айчыннай вытворчасці), а таксама 147 адзінак прычапной тэхнікі, 63 пагрузчыкі.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.