8 сакавіка – Дзень жанчын

Мілыя жанчыны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячым святам – Днём жанчын. Гэты дзень напоўнены асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц цудоўнай паловы, якія дораць утульнасць, клопат і дабрыню.
Ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння. Дзякуй, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах дзейнасці, вы застаяцеся вернымі традыцыйным сямейным каштоўнасцям.
У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любві, узаемаразумення і заўсёды вясенняга настрою.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.        РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з цудоўным вясновым
святам – Днём жанчын!
8 Сакавіка – гэта самы пяшчотны, самы абаяльны дзень года, у гэты дзень асабліва ярка свецяцца вашы ўсмешкі, таму што свята заўсёды напоўнена радасцю, цёплымі пачуццямі, кветкамі і падарункамі.
Нейкім дзіўным чынам вам удаецца ўсё паспяваць – захоўваць дамашнюю ўтульнасць, дасягаць поспехаў у рабоце, пры гэтым заўсёды заставацца чароўнымі, прыгожымі і жаноцкімі. Асаблівыя пачуцці выклікае ваша здольнасць самааддана любіць, глыбока суперажываць, з радасцю і цярпеннем клапаціцца пра блізкіх.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, вясенняга квітнеючага настрою, прыемных запамінальных сюрпрызаў, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму.
Няхай у вашым жыцці нязменна прысутнічаюць любоў і шчасце.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.