Што не так з дарогай у Літве Ляхавіцкага раёна? Высвятляла рэдакцыя «ЛВ»

Чарговы адрас праблемы непакоіць землякоў ужо не першы год – стан дарог у вёсцы Літва. На гэты раз размова ідзе пра вуліцу Палявую.

Скриншот видео

 Відэасюжэт, дасланы ў рэдакцыю “ЛВ”, пацвярджае: уся праезная частка – ямка на ямцы, а пасля дажджу – лужына. Зразумела, такая дарога прыносіць нямала нязручнасцей як аўтаўладальнікам, так і транспарту. Безумоўна, людзей хвалюе пытанне: калі, у рэшце рэшт, на дарозе будзе парадак?

Сітуацыю каменціруе начальнік ДРБУ-200 Ігар ПІЛІНОГА:

– Кожны год, як толькі дазваляюць умовы надвор’я, праводзім прафіляванне гравійных участкаў дарог, якія знаходзяцца ў зоне адказнасці ДРБУ-200. Тычыцца гэта і вуліцы Палявой у Літве.