Парадак на зямлі

Тэма навядзення і падтрымання парадку на зямлі актуальная заўсёды, незалежна ад пары года і абставін.

Напрыклад, на землях агульнага карыстання павінна быць забяспе-чана наяўнасць месцаў часовага захоўвання адходаў. Не дапускаецца размяшчэнне на вуліцах і тэрыторыях агульнага карыстання (больш за 72 гадзіны) цвёрдага паліва, будаўнічых матэрыялаў, буйнагабарытных і будаўнічых адходаў.
Сельскагаспадарчыя аб’екты павінны быць забяспечаны цэласнай агароджай, а асобныя і цвёрдым пакрыццём. Не дапускаецца расцяканне сцёкаў жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў за межы іх часовага захоўвання.
Аднак, па выніках праведзеных у бягучым годзе Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў даводзіцца канстатаваць, што не ўсе землекарыстальнікі добрасумленна ставяцца да сваіх абавязкаў.
Інфармацыя аб выяўленых сістэмных парушэннях і недахопах накіроўваецца ў мясцовыя органы ўлады для прыняцця адпаведных мер рэагавання, у тым ліку прафілактычнага характару.
Кантроль за забеспячэннем парадку на зямлі працягваецца.
КДК Брэсцкай вобласці.