КУМПП ЖКХ «Ляховичская ЖКХ» сообщает

Тарифы на коммунальные услуги

КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” паведамляе, што на 1.12.2013 г. дзейнічаюць наступныя тарыфы на камунальныя паслугі і паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў:

тэхнічнае абслугоўванне жылля – 1 м2 – 500 руб.;

халоднае водазабеспячэнне – 1 м3 – 900 руб.;

каналізацыя – 1 м3 – 550 руб.;

цеплавая энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння – 1 Гкал – 75719,6 руб.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне:

тэхнічнае абслугоўванне жылля – 1 м2 – 1500 руб.;

халоднае водазабеспячэнне – 1 м3 – 4 550 руб.;

каналізацыя – 1 м3 – 3350 руб.;

цеплавая энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння – 1 Гкал – 240 000 руб.

Пра дагавор не забудзьцеся

Паважаныя грамадзяне!

КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” звяртаецца да тых, хто да гэтага часу не заключыў ці не перааформіў дагавор найму або абслугоўвання займаемага памяшкання. Вам тэрмінова неабходна звярнуцца ў КУМВП ЖКГ для заключэння адпаведнага дагавора, таму што згодна артыкула 15, гл. 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 г. “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”, калі спажывец ухіляецца ад заключэння дагавора, выканаўца (КУМВП ЖКГ) мае права звярнуцца ў суд з патрабаваннем аб прымушэнні заключыць дагавор.

Па пытаннях заключэння дагавора просьба звяртацца па тэл. 2-50-61.

Да ўвагі  спажыўцоў

У сувязі з увядзеннем у Рэспубліцы Беларусь з 1 кастрыч-ніка 2011 года дыферэнцыраванай аплаты за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь не рэкамендуе грамадзянам заніжаць паказчыкі аб’ёмаў спажывання вады. У выпадку выяўлення такіх сітуацый спажыўцу паслуг давядзецца аплаціць розніцу паміж заявамі (аплачанымі) аб’ёмамі вады і аб’ёмамі, выяўленымі на момант праверкі, па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *