Пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у аграпрамысловым комплексе Ляхавіцкага раёна

ПА ВЫТВОРЧАСЦІ І РЭАЛІЗАЦЫІ МАЛАКА
першае месца – СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван Вітко), дзе рост рэалізацыі малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў да ўзроўню 2021 года склаў 108,3 працэнта, удой на карову – 8 846 кг, рэалізавана 64,97 ц малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў;
другое месца – ЗАТ «Белпрампрыбор» (дырэктар Віталій Гаўрылаў), дзе рост рэалізацыі малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў да ўзроўню 2021 года склаў 105,1 працэнта, удой на карову –
8 571 кг, рэалізавана 78,48 ц малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.

ПА ВЫТВОРЧАСЦІ І РЭАЛІЗАЦЫІ МЯСА
першае месца – СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван Вітко), дзе рэалізавана 5,37 ц мяса на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, сярэднясутачная прывага БРЖ склала 792 г, сярэдняздатачная вага адной галавы БРЖ – 516 кг.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ МАШЫННАГА ДАЕННЯ
па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 5001 – 6000 кг:
першае месца – Марыяна Янковіч (ААТ «Жарабковічы»), удой на карову склаў 6 302 кг;
другое месца – Алена Кадзевіч (ААТ «Нача»), удой на карову склаў 6 221 кг;
па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 7001 кг і больш:
першае месца – Таццяна Слаута (СВК «Ля-хавіцкі»), удой на карову склаў 8 987 кг;
другое месца – Людміла Казакевіч (СВК «Ляхавіцкі»), удой на карову склаў 8 868 кг.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ МАШЫННАГА ДАЕННЯ Ў ДАІЛЬНАЙ ЗАЛЕ (ЗВЯНО)
першае месца – звяно СВК «Ляхавіцкі» у складзе Вольгі Грыкель і Зоі Сецька, удой на карову – 9 619 кг.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ ПА ВЫРОШЧВАННІ МАЛАДНЯКУ БРЖ ДА ШАСЦІМЕСЯЧНАГА ЎЗРОСТУ
першае месца – Надзея Асаскала (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 963 г;
другое месца – Валянціна Праневіч (ААТ «Жарабковічы»), сярэднясутачная прывага – 805 г;
трэцяе месца – Валянціна Шостак (ААТ «Нача»), сярэднясутачная прывага – 744 г.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ ПА ВЫРОШЧВАННІ МАЛАДНЯКУ БРЖ ПАСЛЯ
ШАСЦІМЕСЯЧНАГА ЎЗРОСТУ
першае месца – Віктар Маслінскі (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 1 092 г;
другое месца – Аляксандр Толкач (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 1 051 г;
трэцяе месца – Ганна Кулеш (ААТ «Нача»), сярэднясутачная прывага – 519 г.

СЯРОД АПЕРАТАРАЎ ПА ВЫРОШЧВАННІ РАМОНТНЫХ ЦЯЛУШАК
першае месца – Таццяна Кендыш (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 929 г;
другое месца – звяно ААТ «Шлях новы» ў складзе Ірыны Буйкевіч і Мікалая Навікевіча, сярэднясутачная прывага – 557 г.

Па інфармацыі райсельгасхарчу.