Ляхавічане адзначаны ўзнагародамі

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграрнай адукацыі, актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю, удзел у грамадска значных мерапрыемствах раёна, вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – дырэктар Ляхавіцкага аграрна-лесатэхнічнага каледжа Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу,
актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – дырэктар Ліпскай СШ імя А. І. Малевіча Наталля БУЙКЕВІЧ, настаўнік хіміі Малагарадзішчанскай СШ Надзея ПАТОЦКАЯ, педагог сацыяльны СШ № 1 Вікторыя БІЗА, настаўнік геаграфіі і медпадрыхтоўкі гімназіі Наталля САПЕГА-ПАНЬКО.

Ганаровай граматай Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную мэтанакіраваную работу па стварэнні неабходных умоў для ўсебаковага развіцця і выхавання дашкольнікаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – узнагароджаны загадчык Ліпскага дзіцячага сада Наталля МІШКЕВІЧ, выхавальнік дзіцячага сада № 3 Зінаіда ДУДКО.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – загадчык дзіцячага сада № 1 Алена ЧАРНЯК, выхавальнік ЦКРНіР Наталля РУСАКЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – настаўнік матэматыкі СШ № 2 Святлана БАГДАНОВІЧ, настаўнік фізікі Падлескай БШ Ніна КАРОЛІК.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыі і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – адрасавана настаўніку хіміі Тухавіцкай СШ Валянціне НОВІК, настаўніку матэматыкі Навасёлкаўскай СШ імя Г. Ф. Нагорнага
Святлане ЦАРЫК.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, умелыя і прафесійна граматныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры выкананні задач, што стаяць перад аддзелам, і ў сувязі са святкаваннем 108-й гадавіны ўтварэння крымінальнага вышуку органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Дзмітрый КОТАЎ, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Мікіта БІЗА;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Уладзіслаў ЗУБІК, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Максім ПЛОШЧАНКА.

Ганаровай граматай Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме органаў ваеннага кіравання, узорнае выкананне службовых абавязкаў, добрасумленную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, актыўны ўдзел у рабоце ГА «Беларускі саюз афіцэраў» і ў сувязі з 80-гадовым юбілеем узнагароджаны член ГА «Беларускі саюз афіцэраў» старшы прапаршчык у адстаўцы Вікенцій БАЙЧЫК.