Прамыя тэлефонныя лініі
10 кастрычніка з 9.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта РАФАЛОВІЧАМ Віктарам Анатольевічам.
Хвалюючыя пытанні і існуючыя праблемы, а таксама розныя прапановы і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё Брэсцкай вобласці, можна будзе абмеркаваць з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта РАФАЛОВІЧАМ Віктарам Анатольевічам па тэлефоне 8-0162-26-99-26.
10 кастрычніка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях
арганізацыі работы сацыяльнай сферы (медыцына, аздараўленне і
санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона, культура, адукацыя, спорт і інш.) правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама ТРАЦЦЯК Алег Фёдаравіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.

