Паслугі працуюць на якасць. Мінулы тыдзень сабраў народных абраннікаў на дваццаць чацвёртую сесію Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

Мінулы тыдзень сабраў народных абраннікаў на дваццаць чацвёртую сесію Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Пытанняў заўжды шмат. Сярод іх на абмеркаванне вынесена рэалізацыя падпраграмы «Рынак працы» дзяржаўнай праграмы «Збалансаваны рынак працы». Размова ішла і пра працу пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Асаблівы акцэнт – на рабоце КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» па аказанні паслуг насельніцтву, у тым ліку па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Як адзначыў дырэктар КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі, за першае паўгоддзе ў камунгас паступіла дзесяць зваротаў, усе яны – у электронным фармаце. Акрамя таго, кіраўніцтва службы заўжды на сувязі з землякамі падчас прыёму грамадзян і юрыдычных асоб, добрая практыка – і выязныя прыёмы грамадзян. Карыстаюцца попытам і прамыя тэлефонныя лініі. Што датычыць работы з заяўкамі і пісьмовымі прэтэнзіямі спажыўцоў ЖКП, то за аналізуемы перыяд у службу паступіла 442 заяўкі і пісьмовыя прэтэнзіі спажыўцоў на неаказанне паслуг ці аказанне з недахопамі. У абсалютнай большасці заяўкі вырашаны. Сёння часцей за ўсё паступаюць пытанні наконт водазабеспячэння і каналіза-
цыі. Са сваімі пытаннямі людзі звяртаюцца на адзіны
нумар 115.
– Імкнёмся трымаць на кантролі кожную сітуацыю. Варта разу-
мець, што служба фізічна не можа імгненна да ўсіх даехаць і ўсё выправіць. Сёння прапрацоўваем і пытанні, што паступаюць на нумар 115, падчас вытворчых пасяджэнняў, штодзень на аператыўных пасяджэннях. Для нас важна вытрымаць усе тэрміны і пры гэтым захаваць якасць работы, – адзначыў Андрэй Чайкоўскі.
Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі працуе так, каб максімальна забяспечыць своечасовае і якаснае абслугоўванне спажыўцоў паслугамі ЖКГ. У прыярытэце якасць! Зразумела, сектар жыцця, які замацаваны за ЖКГ, – максімальна аб’ёмны, у бытавым плане – разнапланавы. Як і ў любым вытворчым працэсе, здараюцца нюансы.
Аднак, як адзначыла начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская, такіх момантаў, як парушэнні пры правядзенні капітальнага і бягучага рамонтаў жылых дамоў, парушэнні пры аказанні ЖКП, фармалізм у працы, няякасная праца па заяўках, быць не павінна. Перш за ўсё гэтыя фактары ўплываюць на давер землякоў да службы, органаў улады.

– На жаль, мае месца такая сітуацыя, калі пасля правядзення капітальных рамонтаў выяўляецца няякаснае выкананне прадугледжаных праектам работ. Даводзіцца вяртацца да гэтага аб’екта ў рамках гарантыйных абавязацельстваў. А гэта час і намаганні! – гаворыць Марына Завадская.
Частку пытанняў, якая тычыцца павышэння якасці жыцця ў сельскіх населеных пунктах, разгледзелі на выязным пасяджэнні. На маршруце дэпутатаў – вёска Ганчары і аграгарадок Востраў.
– Сёння мы бачым, што вёскі набываюць іншы, сучасны выгляд. Прыемна адзначыць той факт, што моладзь імкнецца знайсці свой утульны куток менавіта ў сельскай мясцовасці. Гэта гаворыць, што якасць жыцця ў вёсцы не істотна адрозніваецца ад горада. І ў гэтым важкая роля належыць камунгасу. На прыкладзе двух населеных пунктаў – Ганчары і Востраў – мы ўбачылі, як камандная работа камунгаса, дарожнай службы, старшыняў сельвыканкамаў адбіваецца на ўзроўні жыцця. Сёння вёска – гэта магчымасць жыць у добраўпарадкаваным месцы. Мець магчымасць доступу да цэнтральнага водазабеспячэння і ацяплення, – падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
У Ганчарах у мінулым годзе завершана рэканструкцыя сістэмы цеплазабеспячэння. Будаўніцтва аб’екта абышлося ў 979,7 тысячы рублёў, з абласнога бюджэту выдаткавана 961,5 тысячы рублёў, 18,2 тысячы – сродкі Ляхавіцкага камунгаса. Пракладзена амаль 5,5 кіламетра сетак, праведзены работы па добраўпарадкаванні. А 25 спажыўцоў падключыліся да цеплавых сетак. Рэалізацыя праекта дазволіла камунгасу ў 5,5 раза павялічыць падключаемую нагрузку і загрузіць магутнасць кацельні да 50 працэнтаў. Таксама ў Ганчарах прайшоў капітальны рамонт участка і водаправоднай сеткі працягласцю 3,89 кіламетра.
Востраў сустрэў дэпутатаў фінальнымі акордамі капітальнага рамонту двухпавярховага шматкватэрнага дома па вуліцы 8-га Сакавіка, 3. Таксама за сродкі камунгаса па вуліцы Лугавой быў пракладзены водаправод працягласцю 180 метраў.
…Зразумела, што дайсці да кожнага населенага пункта адразу немагчыма, хаця камунгас ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі службамі імкнецца задаволіць кожны зварот, не абысці ўвагай кожны адрас. Аднак варта ўсё ж разумець, што камфорт,
у першую чаргу, ствараем мы самі, гаспадары сваёй зямлі.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара.