22 жніўня на плошчы Леніна ў Ляхавічах адбудзецца ХІХ раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных»

У праграме свята:
10.45 – адкрыты пленэр выяўленчага мастацтва з
удзелам выхаванцаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Апалон»;
11.00 – святочнае шэсце дэлегацый і творчых калектываў;
11.10 – урачыстае адкрыццё свята;
11.20 – конкурсныя выступленні творчых калектываў у намінацыі «фальклорная песня»;
– гумарыстычныя замалёўкі ад Тухавіцкага СДК;
– конкурсныя выступленні фальклорных калектываў у намінацыі «абрад»;
– гумарыстычныя замалёўкі ад Востраўскага СДК;
– конкурсныя выступленні гарманістаў і прыпевачніц у намінацыі «прыпеўка»;
– гульнёвы квэст «Вясковае рандэву» ад народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК.
У праграме конкурсу выступленне гасцей свята з Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Івацэвіцкага, Пружанскага раёнаў;
15.00 – майстар-клас па народных традыцыйных танцах;
– урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў;
– выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці;
– выстава страў беларускай нацыянальнай кухні;
Працуюць атракцыёны, аквагрым, бяспройгрышная латарэя.
Праводзяцца экскурсіі па былой сядзібе.

Аргкамітэт свята (6-09-45, 2-12-44).