Развіваем дзелавыя кантакты. Сярод знешнегандлёвых партнёраў Ляхавіччыны – больш за два дзясяткі расійскіх рэгіёнаў. Што з ляхавіцкай прадукцыі запатрабавана ў краіне-суседцы?

Санкцыі супраць Расіі і Беларусі, што апошнім часам пакет за пакетам прымаюцца Еўропай пад кіраўніцтвам ЗША, вярнуліся для захаду рыкашэтам. А дзве краіны не толькі згуртаваліся, але і эканамічна ўзмацніліся, тавараабарот паміж дзяржавамі істотна вырас.

Па інфармацыі начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Людмілы Матчэня, за мінулы год сярод знешнегандлёвых партнёраў Ляхавіччыны – больш за два дзясяткі расійскіх рэгіёнаў. У краіне-суседцы запатрабаваны плодаагароднінныя кансервы, ільновалакно, будаўнічыя і пластмасавыя вырабы, электратэхнічная прадукцыя, арматура, прадукты для кармлення жывёлы, малочная прадукцыя. ААТ «Ляхавіцкі касервавы завод», «Ляхавіцкі льнозавод», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ТАА «Кампазітная кампанія», «Юста пласт», «Трансэлектракамплект», «Фермент» – асноўныя экспарцёры
тавараў з нашага раёна ў Расію.
Намеснік дырэктара ТАА «Трансэлектракамплект» Яўгеній Сяргей расказаў, што цеснае супрацоўніцтва прадпрыемства з калегамі з Расіі прадаўжаецца на працягу многіх гадоў. Пераважная большасць прадукцыі прадпрыемства экспарціруецца ў Расію.
Разнастайныя кабельныя электратэхнічныя вырабы па-ранейшаму запатрабаваны ў краіне-суседцы.
Актыўней, чым летась, экспартуе сваю прадукцыю ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Начальнік аддзела збыту прадпрыемства Вольга Матуліс расказала, што даспадобы расіянам прыйшліся розныя віды павідла, расольнік, суп з капусты і буракоў, шчаўе. Акрамя таго, сёлета заключаны дагавор на пастаўку шасці відаў ляхавіцкіх кансерваваных сокаў і кампотаў, першая партыя тавару ўжо адпраўлена пакупніку.

Галіна КАНЬКО.

Галіна КАНЬКО.