Працуюць усе

Большасць нашых землякоў – дбайныя гаспадары. А тое, што адбываецца на Ляхавіччыне падчас месячніка добраўпарадкавання і чысціні, – таму пацвярджэнне. І ў райцэнтры, аграгарадку і невялікай вёсцы – паўсюдна відавочна: наводзіцца парадак. Шчыруюць усе: службы, якія ў адказе за чысціню і добраўпарадкаванне, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, гаспадары-прыватнікі, школьнікі і каляджане.

Вось толькі некаторыя адрасы добрых чыстых спраў за гэты тыдзень. Нягледзячы на безліч сельскагаспадарчых веснавых клопатаў, работнікі ААТ «Жарабковічы» знаходзяць час, каб пазбавіцца ад старых дрэваў і кустоўя паабапал дарогі і каля сельгасугоддзяў. Вялікае поле дзейнасці ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»: умацоўвалі кромку асфальтабетоннага пакрыцця па вуліцы Раганава ў Ляхавічах, прыбіралі мінулагодняе лісце ў парку па вуліцы Будаўнікоў, дапама-галі зносіць пустуючыя домаўладанні у аграгарадку Тальмінавічы, абрэзвалі сухое галлё і г. д.
Хапае клопатаў і ў лясгасаўцаў. У месячніку актыўна ўдзельнічаюць усе лясніцтвы: право-дзяць санітарную высечку дрэў у лясных масівах, пільная ўвага – на прыдарожныя палосы.
З настроем працуюць дзеля агульнай утульнасці ў СУП «Ліпнянка»: выдаляюцца аварыйныя дрэвы, прыбіраюцца будаўнічыя адходы каля ліпскай кацельні.
Падфарбаваць помнікі, прыбрацца на тэрыторыі брацкіх магіл у Вялікім Гарадзішчы і Альхоўцах, сабраць мінулагодняе лісце на вуліцах аграгарадка Малое Гарадзіш-ча, спілаваць сухое галлё і вывезці з вуліц Задвор’я – такі месячнік добраўпарадкавання ў Альхоўскім сельсавеце.
Метр за метрам, участак за ўчасткам – і літаральна на вачах становіцца прыгожа на тэрыторыях школ і садкоў. А ў Малагарадзішчанскай СШ і д/с № 2 паспелі высадзіць першыя вясновыя кветкі.
І нават сакавіцкі снег не перашкодзіў агульнаму настрою. Работнікі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі таксама стараюцца, каб
вакол абноўленага будынка было чыста, утульна.
Месячнік прадаўжаецца, а з ім называюцца ўсё новыя адрасы, дзе паспелі папрацаваць землякі.

Галіна КАНЬКО.