Меркаванне пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту выказала намеснік дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Павага і беражлівыя адносіны да сваіх традыцый, пераемнасць пакаленняў, гонар за свой народ, яго гісторыю і культуру – прыярытэты для стварэння міру і стабільнасці заўтрашняга дня

 Меркаванне пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту выказала намеснік дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Галіна ШАЙКОЎСКАЯ:

-Запалі ў сэрца словы Прэзідэнта пра тое, што мір немагчымы без гістарычнай праўды. Сёння ўсе мы добра разумеем каштоўнасць міру і тыя намаганні, якія прыкладае дзяржава для яго ўмацавання. І многае ў гэтым сэнсе залежыць ад кожнага з нас. Павага і беражлівыя адносіны да сваіх традыцый, пераемнасць пакаленняў, гонар за свой народ, яго гісторыю і культуру – прыярытэты для стварэння міру і стабільнасці заўтрашняга дня.
Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць выхаваўчага элемента ў адукацыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў дзіцячых садах, школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча нацыі. Каласальная адказнасць за захаванне пераемнасці традыцыйных каштоўнасцей ляжыць на выхавальніках, настаўніках, і іншых прадстаўніках адукацыі. Галоўнае ў іх – любоў да сваёй краіны, малой радзімы. І вельмі актуальна гучаць сёння словы Прэзідэнта, што выхаваць патрыёта можа толькі патрыёт.
У нашым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мы не толькі развіваем творчыя здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак, а выхоўваем ў юных ляхавічан патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю. На гэта накіраваны і шматлікія мерапрыемствы, конкурсы і спаборніцтвы, распрацаваныя турысцкія і экскурсійныя маршруты па родным краі. Сёння ў дзіцячых маладзёжных арганізацыях у раёне аб’яднаны 999 піянераў і 665 акцябрат, з якімі арганізуецца разнапланавая ваенна-патрыятычная і працоўная дзейнасць.
Адзначу, што ў Беларусі на дзяржаўным узроўні дзецям надаецца самая пільная ўвага і ствараюцца камфортныя ўмовы і для развіцця, і для адукацыі, умацавання здароўя і вольнага часу.