Факт-экспрэс-навіны

Ляхавічанін атрымаў падзячны ліст ад райвыканкама, пачаўся сезон дзіцячага адпачынку, на Брэстчыне праходзіць акцыя па прафілактыцы правапарушэнняў
• З УЗНАГАРОДАЙ! Падзячнае пісьмо райвыканкама за аказаную дапамогу пры правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі, уручана камандзіру вайсковай часці 7404 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь Віктару КУДЛО. Такая ж узнагарода за арганізацыю паказальных выступленняў разведвальна-дэсантнай роты вайсковай часці 89417 на мерапрыемствах з нагоды 65-годдзя Вялікай Перамогі адрасавана камандзіру асобнай брыгады спецыяльнага назначэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Уладзіміру КАРУКУ.
• СЕЗОН АДПАЧЫНКУ. У мінулы панядзелак першых сёлета адпачываючых (усяго каля сотні рабят) прыняў аздараўленчы лагер «Чайка», размешчаны недалёка ад вёскі Галаўнінцы. Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Надзея Сокал, плануецца, што сёлета за 4 змены тут адпачнуць больш за 400 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Яшчэ 686 рабят зараз адпачываюць і праходзяць аздараўленне ў прышкольных лагерах, 120 — у гарадскіх дзіцячых садах. Дарэчы, аздараўленне арганізавана для 46 дзяцей-сірот і 10 дзяцей-інвалідаў.
• БЕЗ РЭЦЭДЫВАЎ. З 1 чэрвеня па 1 кастрычніка на Брэстчыне праходзіць акцыя «Разам да дастойнага жыцця», накіраваная на прафілактыку ўчынення правапарушэнняў і злачынстваў раней судзімымі асобамі. Дарэчы, сёння на Ляхавіччыне пражывае каля 200 такіх грамадзян.
Як расказаў старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Мікалай Смаршчок, рашэннем райвыканкама зацверджана рабочая група (у яе склад увайшлі прадстаўнікі РАУС, службы занятасці, БРСМ), створана назіральная камісія пры райвыканкаме, агавораны арганізацыйныя пытанні правядзення акцыі. Апошняя, напрыклад, прадугледжвае наведванне раней судзімых асоб па месцы жыхарства, работы, вучобы, вывучэнне прычын і ўмоў, што садзейнічаюць учыненню новых злачынстваў, прыняцце мер для іх выкаранення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *