Старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко — пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Задача аграрыяў — выпускаць больш якаснай і запатрабаванай прадукцыі з найменшымі затратамі. Ад гэтага напрамую залежыць заработная плата людзей і іх дабрабыт, харчовая бяспека краіны.

Старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко — пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

  • Упершыню асабіста прысутнічаў на Пасланні Прэзідэнта краіны народу і парламенту. Адразу адзначу: атрымаў даволі моцныя ўражанні. Кожны аспект, на якім спыняўся Кіраўнік дзяржавы падчас выступлення і калі адказваў на пытанні, – важны і тычыцца кожнага жыхара рэспублікі. Задача дэлегатаў – удзельнікаў мерапрыемства – расказаць землякам пра пачутае.
    Прэзідэнт дэталёва расказаў, у якім накірунку будуць развівацца краіна, рэгіёны сёння і заўтра.
    Работнікі нашага сельгаспрадпрыемства дакладна разумеюць сваю ролю і адчуваюць адказнасць у забеспячэнні харчовай бяспекі краіны. Задача аграрыяў: выпускаць больш якаснай і запатрабаванай прадукцыі з найменшымі затратамі. Ад гэтага напрамую залежыць заработная плата людзей і іх дабрабыт. Працаўнікі СВК “Ляхавіцкі” паставілі перад сабой канкрэтныя мэты: павялічыць надой на адну карову, агульны валавы надой, наблізіцца да рэальнай для нас лічбы – 100-працэнтнага продажу малака гатункам экстра. Працуем і над плюсамі ў прывагах і ў аднаўленні статка.
    Летась увялі ў эксплуатацыю новую малочнатаварную ферму. Але на гэтым будаўнічыя абноўкі не спыняюцца, ў 2023 годзе плануем чарговыя вытворчыя наваселлі.
    Зразумела, што без належнай колькасці якасных кармоў дасягнуць плюсаў у жывёлагадоўлі немагчыма. Штогод забяспечваем паўтарагадавы запас. Летась наша гаспадарка істотна прыбавіла ва ўраджайнасці збожжавых. Прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць добры ўраджай і сёлета
    Асаблівую ўвагу надаем пытанням забяспечанасці кадрамі. Разумеем, нялёгкая сялянская праца павінна дастойна аплачвацца. У гаспадарцы расце зарплата, аграрыі атрымліваюць і іншыя матэрыяльныя бонусы і дывідэнды. У СВК зладжаны калектыў, які гатовы пашырацца і прымаць на работу тых, хто ўмее і жадае працаваць вынікова.