9 красавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі

Паважаныя хрысціяне каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Светлага Хрыстова Уваскрэсення!

Святы Вялікдзень – вечны сімвал жыцця, дабра і справядлівасці, свята ўзаемнага чалавекалюбства. Неспасцігальны дар Божай любові ўмацоўвае ў сэрцах людзей веру і надзею, любоў і міласэрнасць адзін да аднаго, падтрымлівае высокія маральныя ідэалы і духоўныя каштоўнасці!
Свет вытканы з любові, даверу і надзеі, усё гэта жыве ў душы кожнага з нас. Няхай цуд велікоднага свята стане крыніцай радасці, мудрасці і абнаўлення вашага жыцця, натхніць на ўвасабленне высакародных задум і надасць сіл для новых здзяйсненняў.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова!
У гэтыя вясновыя дні сэрцы людзей напаўняюцца светлай велікоднай радасцю. Свята Святога Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе жыццесцвярджэнне, любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, натхняе на здзяйсненне добрых спраў і ўчынкаў, спагаду і міласэрнасць.
Шчыра жадаю, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сагрэлі вашы сэрцы цеплынёй адносінаў з роднымі і блізкімі, напоўнілі вашы дамы ўзаемаразуменнем і мірам.
Няхай гэтае свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, няхай здзейсняцца ўсе вашы мары і добрыя пажаданні!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.