Пад знакам міру і стварэння. У Ляхавіцкім раёне закладзена памятная алея міру і стварэння

Традыцыя садзіць дрэвы ў знакавыя даты і падзеі мае даўнюю гісторыю. Сёлета рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць шаснаццаты раз і прысвечана Году міру і стварэння. Па ўсёй краіне ў гэтыя дні з’яўляюцца паркі, павялічваюцца плошчы лясных насаджэнняў, а хтосьці высаджвае сваё імянное дрэва.

БОЛЬШ фота па спасылцы

10 красавіка на тэрыторыі Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча заклалі алею міру і стварэння. Атрад міратворцаў – навучэнцаў СШ, члены БРСМ і работнікі лясгаса пасадзілі два дзясяткі бярозак.
– Дрэвы як сімвал міру, адзінства, нашай будучыні і развіцця рабяты садзілі з настроем і задавальненнем. Галоўны ляснічы лясгаса Сяргей Дыдышка расказаў і паказаў школьнікам усе нюансы правільнай пасадкі. Атрымаўся яшчэ і своеасаблівы ўрок экалогіі. Сімвалічна, што алея з’явілася на тэрыторыі ўстановы адукацыі, якая мае статус школы міру, – адзначае старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Ларыса Юшкевіч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.