Дызайн па-камунгасаўску. Ляхавіцкія камунгасаўцы зноў здзіўляюць навінкамі

Пералік аб’ектаў, на якіх гэтымі днямі задзейнічаны працаўнікі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», шырокі. Акрамя навядзення чысціні і парадку на Ляхавіччыне, шмат робіцца для стварэння камфорту і ўтульнасці гараджан.


Начальнік участка «Добраўпарадкаванне» камунгаса Уладзімір Несцяровіч расказвае, што толькі завяршылі ўстаноўку павільёна на прыпыначным пункце па вуліцы Леніна. Яго праект і ідэя належаць рабочаму зялёнага будаўніцтва камунгаса Аляксандру Капузу. Сродкі на яго стварэнне таксама камунгасаўскія. Ужо ўкладзена тратуарнай пліткай дарожка да магазіна «Разумны выбар», робіцца пешаходная дарожка да жылога дома па вуліцы Чкалава, 12. Праводзіцца грэйдзіраванне вуліц Дружнай, Спартыўнай, Ручайнай. Работы па добраўпарадкаванні не спыняюцца і працягваюцца штодня.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.