Што пакладзеш, тое і падымеш. Веснавая палявая кампанія набыла ў Ляхавіцкім раёне размах

Механізатар СВК «Ляхавіцкі» Генадзій Граблюк

Веснавая палявая кампанія набыла ў раёне размах.
Сеюць усе сельгаспрадпрыемствы. І ўсё, што можна аднесці
да групы ранніх збожжавых і зернебабовых сельгаскультур.

Першачаргова важны момант – што ў зямлю пакласці. Важнейшае значэнне мае і фактар адпаведнасці тэхналогій, па якіх будзе праведзены гэты працэс. Ну і, канешне ж, тэрміны работ. Кажуць, што запозненая ўсяго на дзень сяўба «правакуе» на тыдзень больш познія ўсходы. Падчас пра-вядзення яравой кампаніі важным з’яўляецца па-класці насенне ў аптымальна вільготную глебу. І хоць сёлета скардзіцца на не-дахоп вільгаці не выпадае, вясна не восень: тыдзень па-сапраўднаму цёплых і сонечных дзён – і ад багацця вільгаці можа нічога не застацца.
Падчас сёлетняй вясны яравымі культурамі ў раёне запланавана засеяць больш за 17 тысяч гектараў палеткаў. Першынство і за яўнай перавагай перад астатнімі прадпрыемствамі па гэтым паказчыку трымае ААТ «Жарабковічы». Яравы клін гаспадаркі складае амаль што чатыры тысячы гектараў. Нават для такой энергаўзброенай сельскагаспадарчай вы-творчай структуры, дзе адных толькі трактароў каля шасці дзясяткаў, задача няпростая. На больш як дзвюх тысячах гектараў належыць адсеяцца «Шляху новаму», Ляхавіцкаму льнозаводу, СУП «Ліпнянка». Многае, асабліва ў разрэзе ранніх яравых культур, у раёне ўжо зроблена, у асобных прадпрыемстваў «ранні» этап сяўбы ўжо набліжаецца да завяршэння. Але далей – больш: пойдзе кукуруза і іншыя, якія «любяць, каб пацяплей» сельгаскультуры.
СВК «Ляхавіцкі», які з’яўляецца адным з ліда-раў, як мінімум, раённай сельгасвытворчасці, па наяўнасці палявых угоддзяў адносіцца да катэгорыі «сярэдневагавікоў». План гаспадаркі на сёлетнюю яравую сяўбу ўключае каля 1, 2 тысячы гектараў палеткаў. З іх раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры зоймуць прыкладна кожны пяты з гэтых гектараў.

Аляксандр Шымкевіч і Генадзій Граблюк.


За сяўбой гароху на адным з аддаленых ад цэнтра гаспадаркі палет-каў працаваў магутны трактар у пары з не менш высокапрадукцыйным пасяўным агрэгатам. Тэхніка-тэхналагічная адметнасць агрэгата ў тым, што паралельна з засеяным зернем радком фарміруец-ца і радок з мінеральным удабрэннем. Своеасаблівае «два ў адным».
Кіраваў работамі галоўны аграном сельгаскааператыва Аляксандр Шымкевіч, а пасяўным комплексам у складзе трактара і агрэгата –
вопытны, умелы ва ўсім механізатар і дбайны працаўнік Генадзій Граблюк. Гектар за гектарам – і, маг-чыма, ужо сёння праца працягваецца на сяўбе ячменю…
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.