Каб птушыны двор не пацярпеў

Эпізаатычная абстаноўка па высокапатагенным грыпе птушак і хваробе Ньюкасла ў свеце і прыгранічных тэрыторыях з Рэспублікай Беларусь застаецца напружанай.

Гэта розныя хваробы, узбуджальнікам якіх з’яўляецца вірус. Заносіцца ён на новую тэрыторыю, як правіла, з дзікімі пералётнымі, часцей вадаплаўнымі птушкамі. Свойскія птушкі могуць заражацца ад дзікіх непасрэдна пры кантактах з хворай птушкай, а таксама праз заражаныя вірусам птушкагадоўчую прадукцыю (мяса, яйка, пяро, пух), птушыны памёт, кармы, ваду, прадметы догляду.
Улічваючы сезоннасць вясенняй міграцыі вадаплаўных і водна-балотных відаў птушак (гусі, качкі, лебедзі, чайкі і г. д.), а таксама іх кантакт з сінантропнымі відамі дзікіх птушак (галубы, вароны, сарокі, гракі і іншыя), існуе рызыка заражэння найбольш уразлівай для захворвання птушкі ў асабістых падвор’ях грамадзян раёна.
У мэтах аховы здароўя пагалоўя птушкі ад магчымага заражэння, дзяржаўная раённая ветэрынарная служба рэкамендуе выконваць наступныя правілы.
Неабходна ўсю птушку ўтрымліваць у закрытым рэжыме двара, куратніка, не выганяць на вуліцу, не карыстацца любымі вадаёмамі па-за тэрыторыяй асабістага двара, не дапускаць кантакту з любымі дзікімі птушкамі.
Два разы ў год дэзынфіцыраваць памяшканні, дзе ўтрымліваецца птушка. Новае пагалоўе на працягу месяца ўтрымліваць ізалявана ад астатняга.
Штодзённа назіраць за станам сваёй птушкі. У выпадку масавага захворвання (птушка прыгнечана, хісткая паходка, сядзіць натапыраная, галава пад крылом або ўпіраецца дзюбай у падлогу, у зямлю, выцяканне слізі з дзюбы, вочы запалёныя, сінюшнасць грэбеня, бародак і вушных мочак, іншыя адхіленні ад нормы) або падзяжу птушкі інфармаваць спецыялістаў дзяржаўнай ветэрынарнай службы раёна па гарачай лініі, арганізаванай ва ўстанове «Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя» па тэлефонах 2-13-49, 8-029-722-38-01, 8-029-720-32-89 (Ляхавіцкая УВЛ) або сельвыканкамы. Хворых лячыць немэтазгодна з-за небяспекі разносу ўзбуджальніка інфекцыі. Асноўным метадам прафілактыкі з’яўляецца вакцынацыя. У вакцынаванай птушкі імунітэт захоўваецца да шасці месяцаў.
Пры выяўленні загінулай дзікай і пералётнай птушкі не чапаць яе рукамі і паведаміць пра гэта ў РАНС, сельвыканкамы або Ляхавіцкую раённую ветэрынарную станцыю.
Нельга выкідваць трупы жывёл, адходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны і іншыя месцы. Праводзіць утылізацыю ў месцах, вызначаных адміністрацыяй райвыканкама.
Куплю-продаж птушкі, яек, кармоў ажыццяўляць толькі пры наяўнасці ў прадаўцоў ветэрынарных дакументаў на тавар ва ўстаноўленых месцах. Кураняты, набытыя на птушкафабрыках, маюць імунітэт.
Спецыялісты раённай ветэрынарнай станцыі право-
дзяць вакцынацыю свойскай птушкі ў населеных пунктах раёна згодна з графікамі, прадастаўляемымі ў сельвыканкамы.
Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя.