Што адбываецца ў Ляхавічах у парку па вуліцы Дзесюкевіча?

У гарадскім парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча гэтымі днямі працуюць камунальнікі. На гэты раз зона іх увагі — танцавальная пляцоўка, якая ў апошнія гады мела зусім непрывабны выгляд — літаральна развалілася.

–Дэманціруем танцпляцоўку. Плануем пакласці плітку і ўладкаваць сцэну. Усе работы праводзяцца сіламі нашай арганізацыі, – расказаў «Ляхавіцкаму весніку» дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Андрэй Чайкоўскі.

Чытайце ў сённяшнім нумары раённай газеты