Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас з 78-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Дзень Перамогі – самае галоўнае і дарагое свята для кожнага з нас. Аснова ўсяго, чым жыве сёння наша краіна, – мір і свабода, шчодра падораныя пакаленнем пераможцаў.

Беларусь памятае сваіх герояў – тых, хто самааддана змагаўся на франтах, рызыкуючы жыццём, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года.
Гэты вясновы дзень скрозь дзесяцігоддзі мірнага жыцця ўсё гэтак жа адгукаецца ў сэрцах беларусаў болем, гонарам і бясконцай удзячнасцю пераможцам.
Паважаныя ветэраны і жыхары раёна!
У святочны дзень жадаем вам дабра, дастатку і згоды ў нашым беларускім доме. Няхай кожная наступная вясна будзе такой жа мірнай і стваральнай.
Са святам!
З Днём Вялікай Перамогі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Дарагія ветэраны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!
Дзень Перамогі – святая дата, якая аб’ядноўвае нас у бязмерным гонары за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў, якія, не шкадуючы сябе, абаранілі сваю Айчыну.
Нізкі паклон вам за мужнасць, вернасць абавязку і любоў да Радзімы!
Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, толькі радасных і цёплых дзён, добрых вестак, спакою і дабрабыту. Ад душы дзякую за бессмяротны подзвіг, мірнае неба над галавой і магчымасць будаваць светлую будучыню.
З Днём Перамогі!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.