На гарачую лінію “ЛВ” са скаргай звярнуўся ляхавічанін

На гарачую лінію “ЛВ” са скаргай звярнуўся ляхавічанін Уладзімір Столяр. Праблема гучала так: камунальнікі каля дома па адрасе Чкалава, 12 спільваюць дрэвы, сярод якіх пладовыя – яблыні і груша, што калісьці высаджвалі самі жыльцы. Вельмі шкада – гэта ж памяць!

“ЛВ” вывучыў сітуацыю. Сапраўды, зараз камунальнікі займаюцца добраўпарадкаваннем, у тым ліку спільваюць і дрэвы. Каменціруе сітуацію дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі:

– Безумоўна, дрэў шкада. Але ж па гэтым адрасе не аднойчы гучалі просьбы ўладкаваць дзіцячую пляцоўку. Сёння камунальнікі прыступілі да гэтай задачы – рыхтуюць плошчу, таму неабходна, каб тэхніка магла сюды даехаць. На месцы спілаваных  дрэваў плануецца ўсталяваць арэлі, горкі і іншае. Установім побач прыстасаванне для выбівання дываноў і сушкі бялізны. На гэта зрасходавана больш за  тры тысячы рублёў. Зусім хутка землякі ўбачаць і пратэсціруюць новую пляцоўку.