14 мая – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Шаноўныя землякі!
Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Беларускі народ стагоддзямі ішоў да незалежнасці, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага прыгнёту. І гэты шлях адлюстраваны ў галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія ўвасобілі ў сабе важнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў – любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе.
Няхай гэта свята яшчэ мацней з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі.
Са святам, дарагія ляхавічане! Жадаем поспехаў у пачынаннях, шчасця, моцнага здароўя, міру і дабрабыту! Няхай заўсёды ў нашых сэрцах жыве пачуццё гонару за нашу краіну, а флаг Рэспублікі Беларусь лунае над мірнай, шчаслівай і моцнай краінай!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ   САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
З асаблівым гонарам адзначаюць гэты памятны дзень у нашай краіне, бо яе галоўныя сімвалы – найважнейшыя атрыбуты дзяржаўнасці. Яны ўвасабляюць асноўныя каштоўнасці і ідэалы сучаснай Беларусі, сярод якіх незалежнасць, любоў да Айчыны, імкненне жыць і працаваць у міры і згодзе.
Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн адлюстроўваюць слаўную гісторыю і культурныя традыцыі беларускага народа, яго характар і нацыянальную самабытнасць. Шанаваць свае галоўныя сімвалы, выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё павагі да іх, а разам з тым пачуццё гонару і адказнасці за нашу рэспубліку – абавязак кожнага яе жыхара.
У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Людмiла Жалнерчык, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў.