Ва ўсім патрэбны гаспадарскі падыход. З якімі вынікамі Ляхавічы падышлі да часу агульнага добраўпарадкавання

Традыцыйна напрыканцы верасня – у пачатку кастрычніка аб’яўляецца восеньскі месячнік навядзення чысціні і парадку. З якімі вынікамі наш райцэнтр падышоў да часу агульнага добраўпарадкавання? Свае высновы зрабілі падчас рэйдаў і маніторынгаў супрацоўнікі аддзелаў райвыканкама – землеўпарадкавання, архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ, санітарная і прыродаахоўная службы.

Начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская расказала, што для паляпшэння архітэктурна-эстэтычнага стану жыллёвага фонду праводзіцца штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан тэрыторый горада. Зараз падводзяцца вынікі сёлетняга конкурсу.
Сярод асноўных мерапрыемстваў добраўпарад-кавання-2026 Марына Завадская назвала бягучы рамонт прыдамавых тэрыторый дамоў № 18 і № 20 па вуліцы Арлоўскага, шматкватэрніка па вуліцы Мінскай. КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» выканала пераўладкаванне дарожнага пакрыцця ў райцэнтры на плошчы 26,7 тысячы квадратных метраў на вуліцах Русінавіцкай, Кастрычніцкай, Кветкавай, Кальцавой, Арлоўскага, Дружнай, Спартыўнай, Ручайнай, завулках Тэхнікумаўскім, Яблыневым, Шашэйным, Дружным, Першамайскім.
Аддзел землеўпарад-кавання райвыканкама на рэгулярнай аснове сумесна з іншымі кантралюючымі службамі праводзіць работу па кантролі за выкананнем землекарыстальнікамі мерапрыемстваў па ахове і выкарыстанні земляў. Начальнік аддзела землеўпарадкавання Наталля Крымская паведаміла, што па стане на 20 верасня 2026 года аддзелам выдадзена 18 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў на тэрыторыі горада, 16 прадпісанняў ухілены, 3 – на кантролі. У адносінах да землекарыстальнікаў – фізічных асоб, якія не прынялі належныя меры па навядзенні парадку на прадастаўленых зямельных участках, – складзена і накіравана ў суд 13 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях па частках 1 і 2 артыкула 16.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У сувязі з невыкарыстаннем зямельных участкаў па мэтавым прызначэнні (для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома) на працягу ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну рашэннем райвыканкама адабраны зямельны ўчастак па вуліцы Ручайнай, 7. Падрыхтаваны матэрыялы для прымусовага адабрання зямельнага ўчастка па адрасе Дружная, 65. У адносінах да трох адабраных сёлета зямельных участкаў разам з узведзенымі на іх закансерваванымі капітальнымі пабудовамі (вул. Маладзёжная, 9, вул. Рабінавая, 7, вул. Васільковая, 5) у жніўні праведзены аўкцыён. Адзін з участкаў здадзены ў арэнду. Вернуты ў склад зямель Ляхавічаў самавольна заняты ўчастак па вуліцы Чкалава. Прадаўжаецца работа з жыльцамі дамоў № 18 і № 20 па вуліцы Арлоўскага па вызваленні і зносе самавольна занятых гас-падарчых пабудоў, якія знаходзяцца за дзіцячым садам № 4, 10 драўляных будынкаў ужо разабраны грамадзянамі.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў, аналізуючы праведзеную супрацоўнікамі райЦГіЭ работу па кантролі за санітарным станам тэрыторыі, адзначыў станоўчую работу па навядзенні парадку на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, каледжа, ГДК, ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт», лясгаса, заводаў «Металапластмас», «Інтэрлак», ТАА «Ібіра», «ЮстаПласт» і іншых. Шэраг прадпрыемстваў і арганізацый накшталт ТАА «Трансэлектракамплект», «Прамінвест», КУП «Ляхавіцкі аграхімсэрвіс», ФГ «ЛіпскАгра», аўтастанцыі, магазіна «Капеечка» выяўленыя парушэнні ўхілілі ў кароткія тэрміны. Праўда, так хутка спраў-ляюцца не ўсе. Застаецца на кантролі ў сані-тарнай службы ўхіленне парушэнняў па пакосе пустазелля на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Дамкрат-2011». Па словах Віталія Ціханава, асаблівая ўвага – на правядзенне наглядных мерапрыемстваў на тэрыторыі індывідуальнай жылой забудовы. Сёлета ўстаноўлены парушэнні ў санітарным утрыманні прыдамавых тэрыторый у 15 домаўладаннях.
І тычацца яны несвоечасовага пакосу травы, складзіравання адходаў на прылеглых тэрыторыях і іншага. Гаспадарам уручаны патрабаванні аб ухіленні выяўленых парушэнняў.

Галіна КАНЬКО.

г. Ляхавічы, вул. Камсамольская, 70.  БЫЛО
г. Ляхавічы, вул. Камсамольская, 70. СТАЛА