Шэраг мерапрыемстваў да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адбыўся ў Падлескай базавай школе

Шэраг мерапрыемстваў да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адбыўся ў Падлескай базавай школе.

Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя класныя гадзіны, а выхаванцы дзіцячага садка ўжо ведаюць, чаму ў сцяга тры колеры, словы гімна. Агульнай урачыстай лінейкай завяршыўся сённяшні дзень. Свята адчувалася ў кожным слове, у кожнай песні.

Эстафету мерапрыемстваў да свята прынялі Падлескія СДК і бібліятэка, якія падрыхтавалі флэшмоб і акцыю » Заспяваем гімн разам». Увечары адбудзецца конкурс малюнка на асфальце » Сімвалы маёй краіны».