Стваральнасць жаночай энергіі. Сярод удзельніц рэспубліканскага форуму і прадстаўніца малога бізнесу Ляхавіцкага раёна

12 мая ў сталіцы пачаў работу першы рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальніц «Энергія і стварэнне», арганізаваны Беларускім саюзам жанчын пры падтрымцы Савета Рэспублікі.
Форум аб’яднаў 280 як пачынаючых бізнес-вумэн, так і маючых вялікі вопыт у галіне прадпрымальніцтва. Сярод удзельніц і прадстаўніца малога бізнесу Ляхавіцкага раёна дырэктар «Арт-Наталі» (кафэ «Калі ласка») Наталля Лойка.

«ЛВ» пацікавіўся ўражаннямі ад удзелу ў рэспубліканскім форуме.
– Пашчасціла быць сярод удзельнікаў першага ў гісторыі Беларусі форуму жанчын-прадпрымальніц. Такога фармату, пэўна, яшчэ не было, а я ў прыватным бізнесе з 2005 года. Сустрэча праходзі-
ла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта была адкрытая і шчырая размова саюзніц, выніковы абмен вопытам і пляцоўка для набалелых тэм. Кожны мог агучыць свае пытанні і атрымаць на іх адказ адразу, ці, як абяцалі выступаючыя, праз час. Як запэўніла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, усе прапановы і рэкамендацыі будуць улічаны Парламентам пры падрыхтоўцы праектаў дакументаў. Наталля Качанава падкрэсліла асаблівую ролю ў нашым грамадстве жанчын, да меркавання якіх заўсёды прыслухоўваецца і кіраўніцтва краіны. Перад намі, удзельніцамі форуму, выступалі і міністры фінансаў, эканомікі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, па падатках і зборах, дэпутаты.
Гаварылі пра сілу жаночай мэтанакіраванасці, пра асаблівасці сертыфікацыі беларускай прадукцыі і падаткаабкладання, магчымасці сацыяльных сетак для прасоўвання бізнесу і многае іншае. Мяне больш цікавілі пытанні, якія датычаць грамадскага харчавання. Удзел у форуме быў вельмі цікавым і павучальным, такі маштабны майстар-клас, у тым ліку ад расійскіх калег. Пабывалі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны, і экскурсія выклікала вельмі моцныя пачуцці.
Напрыканцы сустрэчы ўсе развітваліся сябрамі і са спадзяваннем сустрэцца на другім рэспубліканскім
форуме.

Падрыхтавала
Наталля ПЕРАПЕЧКА.