Мая сям’я – мая краіна! У Ляхавічах у Дзень сям’і прайшоў раённы фестываль «Сем’і за мір і стварэнне»

У Ляхавічах у Дзень сям’і прайшоў раённы фестываль «Сем’і за мір і стварэнне», арганізаваны тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Месцам урачыстасці стала дзіцячая школа мастацтваў – установа, дзе многія хлопчыкі і дзяўчынкі развіваюць свае творчыя здольнасці.

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

У Дзень сям’і ў цэнтры ўвагі зямлячкі, узнагароджаныя ў розныя гады ордэнам Маці. З 1996 года ў нашым раёне гэту ўзнагароду атрымалі каля чатырох дзясяткаў жанчын. У Дзень сям’і дзевяці з іх начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень разам з віншаваннямі ўручыла букеты кветак.
Гонар і пашана маці і бацьку, якія дораць цяпло сваёй душы прыёмным дзецям. Жыхарка Ляхавіччыны Галіна Кульбіцкая прыёмнай маці працуе амаль дзесяцігоддзе. Зараз у сям’і выхоўваецца двое дзетак, а тры выпускнікі з сям’і ведаюць, што іх заўсёды чакаюць.


Ляхавічан Ілью і Юлію Кавальчукоў – маладых баць-коў дзвюх дачушак і членаў самага масавага маладзёжнага аб’яднання вітала першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч.
Больш за дзесяцігоддзе Аляксандр і Святлана Страмавусы з дзіцячага дома сямейнага тыпу з’яўляюцца другімі бацькамі для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Старшыня грамадскага аб’яднання БСЖ Вольга Бурак падзякавала Святлане Страмавус за вялікае сэрца, актыўную жыццёвую пазіцыю і яшчэ раз павіншавала з ганаровым статусам – дыпламант абласнога этапу конкурсу «Жанчына года – 2022».
Сям’я Яўгенія і Алены Біза летась перамагла ў раённым конкурсе сярод мнагадзетных сем’яў. Сваіх трох дочак выхоўваюць асабістым прык-ладам і з’яўляюцца актыўнымі членамі «Белай Русі». Старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Леанід Калбаса цёпла расказваў пра гэту цудоўную сям’ю і пажадаў ім і іншым сем’ям згоды, дабрабыту і здароўя.
Ляхавічан Андрэя і Надзею Цямчыкаў ведаюць не толькі ў раёне. Нядаўна Надзя стала фіналісткай праекта «Зорны шлях», арганізатарам якой выступала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
У Дзень сям’і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк адрасавала таленавітым землякам шчырыя пажаданні і ўручыла падарунак.
Лавандавае вяселле 22 кра-савіка адзначылі ляхавічане Анатолій і Ганна Малевічы. Начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік сардэчна павіншавала землякоў з 46-годдзем сумеснага жыцця. Акрамя жыццярадаснага фотаздымка на памяць яшчэ і прыемны сюрпрыз.
Вернісаж сямейных фота, яркае выступленне навучэнцаў з дзіцячай школы мастацтваў, атмасфера свята і дамашняй утульнасці – такім быў Дзень сям’і ў Ляхавічах.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.