Поле цудаў ляхавіцкай Лявоніхі. 19 мая ў 19.05 адбудзецца выпуск гульні «Поле цудаў» з удзелам жыхаркі аграгарадка Навасёлкі

Ляхавіцкая Лявоніха паспрачалася з удачай на «Полі цудаў».

Таццяна Пішч – загадчык Навасёлкаўскага СДК, кіраўнік народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца», якую землякі і не толькі ведаюць менавіта па адметнай ролі Лявоніхі, – у складзе беларускай дэлегацыі атрымала запрашэнне на любімае многімі пакаленнямі тэлешоу.

– Спраўдзілася мая мара, дакладней, некалькі! Убачыла Астанкінскую вежу, згуляла з Якубовічам і пабывала на Чырвонай плошчы. «Поле цудаў» лічу перадачай народнай, і яе прыхільніцай з’яўляюся шмат гадоў, – дзеліцца Таццяна Пішч.
Масква сустрэла беларускіх гасцей сонечным красавіцкім надвор’ем –
паездка адбылася напярэдадні 1 мая. Перад запісам перадачы з удзельнікамі тэлешоу правялі гутарку, падчас якой растлумачылі, што і як. У грымёрку завітаў Леанід Якубовіч, які настроіў на гульню, зарадзіў цудоўным настроем і пажадаў поспехаў.
– Які ён харызматычны і абаяльны, у той жа час просты і зусім не зорны, – падкрэслівае Таццяна Пішч.
Нашай зямлячцы давялося гуляць у трэцяй тройцы.
– Эмоцыі каля барабана феерычныя! Гэта было сапраўднае поле цудаў у маім жыцці. «Таццяна Аляксееўна, круціце барабан», – словы Якубовіча ўспрымаліся як цуд, што стаў рэальнасцю, – не хавае задавальнення ўдзельніца праграмы з Ляхавіччыны.
Таццяна Пішч адзначае, што вельмі каштоўная падтрымка гледачоў – шчырая і цёплая. Беларусы і расіяне – два братэрскія народы, і мы разам! І гэта адчувалася пастаянна.
– Пачуцці і атмасфера, што мы славяне, два адзіныя народы, суправаджала на працягу ўсяго расійскага ваяжу. Як беларусаў гасцінна і цёпла сустракалі! Пытаю перад пачаткам у гледачоў, ці разумеюць мяне?
Я ж размаўляю па-ляхавіцку, па- свойску, па-навасёлкаўску. Адказваюць, канешне! І гэта вельмі падтрымала. Пасля гульні падышла да мяне жанчына, якая знаходзілася ў зале. Аказалася, яна з Бабруйску і вельмі сумуе па радзіме. А колькі сумесных фотаздымкаў было зроблена з расіянамі-гледачамі! У той момант адчула сябе зоркай.
Канешне, на гульні не абышло-ся без шматлікіх прывітанняў і падарункаў.
– Брэстчына мяне выпраўляла, Ляхавічы збіралі, а Навасёлкі праводзілі, – жартуе Таццяна і пералічвае, ад каго на тэлешоу перадавала падарункі. Галоўны – ад губернатара Брэстчыны Юрыя Шулейкі. Яшчэ ад майстроў Ляхавіцкага раёна і асабіста ад сябе. Быў на гульні і музычны падарунак ад Таццяны Пішч – гучаў ён у выкананні цымбалістак Нацыя-нальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.
Вельмі ўдзячна наша гераіня аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, метадычнаму цэнтру, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэме і іх кіраўнікам, калегам, якія шчыра прадаставілі свае вырабы. Асобная падзяка кіраўніцтву ААТ «Шлях новы».
Артыстызм нашай таленавітай зямлячкі не пакінуў нікога раў-надушным. А як гэта было, ці выйграла яна прыз, ці адгадала слова, якое датычыла беларускай стравы, можна паглядзець 19 мая – у пятніцу.
А Таццяна Пішч зноў у цэнтры ўвагі. На гэты раз са сваім творчым калектывам сталі героямі праграмы «Маршрут пабудаваны»…

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

У бліжэйшую пятніцу, 19 мая, у 19.05 не забудзьцеся паглядзець выпуск гульні «Поле цудаў» з удзелам нашай зямлячкі – жыхаркі аграгарадка Навасёлкі Таццяны Пішч.