Запас кармоў бяды не чыніць. Перад пачаткам касавічнай кампаніі ў Ляхавіцкім раёне адбыўся семінар-вучоба

Перад пачаткам касавічнай кампаніі ў раёне адбыўся мэтавы семінар-вучоба. Месцам яго правядзення стала ААТ «Шлях новы»

Бяда, калі наадварот – на нейкім адрэзку ўтрымання жывёлы ўзнікае дэфіцыт з кармамі ўласнай вытворчасці. Тое ж самае і ў выпадку іх нізкай, неадпаведнай нарматыўным патрабаванням якасці.

У тым ліку і пра гэтыя аспек-ты паспяховай жывёла-гадоўлі ішла размова ў ходзе раённага семінара-нарады па пытаннях арганізацыі работ па нарыхтоўцы травяністых кармоў.
Такія вучобы, да ўдзе-лу ў якіх запрашаюцца кіраўнікі і галоўныя спецыялісты, аграномы, заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, інжынеры сельска-гаспадарчых прад-прыемстваў, прадстаўнікі падведамасных райсель-гасхарчу арганізацый, праводзяцца штогадова напярэдадні «зялёнай» кампаніі. Мэта – чарговы раз нагадаць аб недапушчэн-ні пралікаў у тэхналогіі і арганізацыі «зялёнай» кампаніі. Поўна і ў азначаныя тэрміны ўбраць і закласці на якаснае захоўванне ўсё да травінкі.
– Прааналізаваць памылкі, якія паўтараюцца ў раёне з году ў год, каб пазбегнуць іх сёлета. Толькі ў такім выпадку можна разліч-ваць на эфектыўны вынік у жывёлагадоўлі, – у якасці «пажадання» да пачатку семінара выказаўся яго кіраўнік першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Васілій Пыжык.
Корманарыхтоўка пачы-наецца не ў полі. Яшчэ задоўга да касавічнага выспявання траў, работ па гатоўнасці да яе вядзення прыступаюць «тэхнары» сельгаспрадпрыемстваў. Асноўныя сэрвісы на тэхніцы зроблены, як правіла, яшчэ з восені. Аднак прадугледжваецца і абавязковы вясенне-летні тэхмінімум: зняцце машын з доўгатэрміновага захоўвання, тэхабслугоўванне, мэтавая –
пад канкрэтную траву і поле – настройка рабочых органаў і іншае. А шлейф машын і агрэгатаў, занятых у працэсе закладкі сенажоў, выглядае дастаткова ўну-шальна. Касілкі, граблі, камбайны-падрыхтоўшчыкі сянажнай масы, многія адзінкі транспарту для дастаўкі апошняй да месца закладкі. І гэта толькі «па-лявы караван» без уліку машын, што «прывязаны» да кармавых траншэй.
Усё гэта было выстаўлена на дэманстрацыйна-агляд-ную лінейку гатоўнасці на адным з зялёных палеткаў ААТ «Шлях новы», які другі год запар становіцца палігонам для абмену вопытам на самым старце касавічнай пары. Некаторыя з машын тут жа прадэманстравалі сябе ў баразне – рабоце. У прыватнасці, касілкі. Ротарныя, шыроказахватныя па-казалі сябе ў справе, якасць якой тут жа паспяшаліся ацаніць удзельнікі семінара. Што вышыня зрэзу травы з’яўляецца важным вытворча-тэхналагічным паказчыкам касьбы, увогуле, ні для каго не з’яўляецца сакрэтам. Калі занізка – дрэнна для будучай атавы, высока – недаатрым-ка ўраджайнасці ў ходзе стартавай уборкі. Адсюль і першы ўрок семінара-вучобы: аптымальнасць павінна быць ва ўсім – пачатку і тэрмінах правядзення работ, «глыбіні» скошвання і падвяльвання пракосаў, ступені здраблення зялёнай масы. У нашым выпадку работы з люцэрнай даволі крытычным момантам з’яўляецца якасць зрэзу кожнай са сцяблінак расліны. Яны павінны быць імен-на зрэзаны, прычым, чым раўней, тым лепш. Ірваныя калівы раслін здольны працягваць свой рост у найменшай ступені – калі ўвогуле здольны.
Інжынеры расказалі пра абавязковасць і правіль-насць выканання рабочых рэгуліровак, задзейнічаных у кампаніі машын і агрэгатаў. Прагучала: недарэгуліроўкі рабочых органаў касілак, уборачных камбайнаў і іншае – гэта запраграмаваны брак у рабоце, недаякасць канчатковага кармавога прадукту. Адпаведна, недаатрымка малака і зніжэнне грамаў прывагі буйной рагатай жывёлы і, як момант гаспадарчай ісціны, недаэканоміка суб’екта і кожнага з работнікаў калектыву.
Ахова працы, тэхніка бяспекі і супрацьпажар-най бяспекі прымаюцца за прыярытэтны абсалют любой вытворчасці: спачатку бяспека работнікаў, і толькі пасля работа. Пытан-ням АП, ТБ, СТБ семінар удзяліў самую пільную ўвагу. Якім дадатковым абсталяваннем павінны камплектавацца занятыя ў ходзе зялёнага жніва машыны, якога «дрэс-коду» абавязаны прытрымлівацца корманарыхтоўшчыкі, дзе знаходзіцца падчас вядзення тых або іншых вытворчых падрадаў і многае іншае – жыццёва важнае ў самым прамым сэнсе слова.
Разгляд пытання аб асноўных аспектах па нарыхтоўцы травяністых кармоў і правядзенні ацэнкі іх якасных характарыстык адбыўся на адной з пад-рыхтаваных да прыёму першых тон сянажнай масы траншэй, размешчаных на МТФ «Сакуны». Запаўненне, ашчаднасць трамбоўкі, тэрміны завяршэння работ, правільнасць укрыцця і закрыцця траншэі – аспекты кампаніі, пра якія гаварылі начальнік райсельгасхарчу і спецыялісты падначаленых упраўленню структур.
Семінар-вучоба завяршыўся у Конькаўскім Доме культуры. Разважалі не толькі на тэму першай корманарыхтоўкі, падымаліся шырокія і часта вострыя пытанні функцыянавання грамадскай жывёлагадоўлі раёна.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.