Голас моладзі гучыць моцна. Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу

Сярод дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і маладыя людзі з розных рэгіёнаў нашай краіны: ад сталіцы да невялікіх населеных пунктаў. У тым ліку і прадстаўнік Ляхавіцкай раённай арганізацыі БРСМ Маргарыта Кухта-Маслоўская.
Упэўнена, што голас моладзі на УНС будзе гучаць моцна і важка. Будучыня нашай краіны залежыць ад актыўнага ўдзелу маладога пакалення ў яе развіцці. Мы, моладзь, гатовы ўносіць свой важкі ўклад у пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі. У нашай дзяржаве падтрымліваюць маладзёжныя ініцыятывы, створаны ўмовы для сумяшчэння вучобы і работы, і, спадзяёмся, такая ўвага і далей будзе надаваць моладзі энергіі, жадання працаваць. У нас шмат ідэй і прапаноў.
Хацелася б развіць тэму забеспячэння даступнага жылля для маладых сем’яў, развіцця сацыяльнай інфраструктуры ў невялікіх гарадах. Важна і далей працягваць патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, моладзі, неад’емнымі складнікамі якога з’яўляюцца захаванне гістарычнай памяці, падтрымка пошукавых атрадаў, іншае. Разам мы будуем тую Беларусь, у якой не толькі камфортна жыць, але і шануюць традыцыі, ведаюць гісторыю, рэалізоўваюць свае мары.
Сёння мы даём наказы нашым дэлегатам УНС, а заўтра яны сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі і падрастаючым пакаленнем, каб расказаць пра рашэнні і вынікі другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якія стануць планам да дзеянняў у тым ліку моладзі.
Анастасія ДЗЕМІДОВІЧ, першы сакратар райкама БРСМ.