Вопыт далёкі – вопыт блізкі. Два дні Ляхавіцкі і Ганцавіцкі раёны былі на маршруце міжраённага семінара

У зоне ўвагі райсавета дэпутатаў і старшыняў сельсаветаў – пытанняў шмат. Сярод топавых заўжды тэма добраўпарадкавання населеных пунктаў. Тут аспектаў нямала, і залежаць яны не толькі ад зацікаўленых службаў, многае, канешне, вырашае наладжаная работа з насельніцтвам. А ў гэтым плане Ляхавіччыне ёсць што паказаць і чым падзяліцца.

Два дні Ляхавіцкі і Ганцавіцкі раёны былі на маршруце міжраённага семінара па пытаннях добраўпарадкавання населеных пунктаў. Першы дзень – 4 лістапада – калегам з Ганцавіччыны прадставілі на рэальных прыкладах работу на месцах у плане добраўпарадкавання.

– Словы «грамадзянская ініцыятыва» для Ляхавіччыны гучаць эфектыўна. Нашы землякі не чакаюць, пакуль парадак і дабрабыт прыйдуць да іх, яны ствараюць сваё камфортнае асяроддзе самастойна. Асабліва гэта работа адчувальна ў плане добраўпарадкавання.

Нашы старасты разам з вяскоўцамі становяцца ініцыятарамі
збору сродкаў для розных мэт: выдалення аварыйнах дрэў, рамон-
ту агароджы на могілках і г. д.
Акрамя гэтага, наша галоўная патрыятычная ініцыятыва знайшла ўвасабленне ў памятным знаку спаленым вёскам ў Марынове. І гэта таксама нашы ляхавічане – ініцыявалі і ўвасобілі ў жыццё жывую памяць чалавецтва.
Акрамя гэтага, для нас важна, каб інфраструктура на вёсцы па максімуму магла задаволіць людзей. І часта яна пашыраецца за кошт пустуючых будынкаў. Імкнёмся знайсці розныя варыянты для такіх пустых «квадратаў» – адкрыць сталовую (як гэта будзе ў Русінавічах), распрацаваць месца пад стаянку і паркоўку транспарту.
Магчыма, штосьці перавесці пад складскія памяшканні. Немала-
важны аспект – уцягненне ў севазварот земляў, дзе раней стаялі старыя дамы. На зямлі павінен быць парадак, і яна павінна выкарыстоўвацца эфектыўна, – адзначыў старшыня раённага
Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Першая кропка на Ляхавіччыне – аграгарадок Русінавічы.
У 2025 годзе населены пункт прымаў раённае свята «Дажынкі». І па традыцыі тутэйшыя вуліцы, грамадскія аб’екты атрымалі знач-
нае абнаўленне ў плане добраўпарадкавання. Са святам у вёскі прыходзяць павышаны камфорт, прыгажосць і крэатыў. Дзякуючы
рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы тут з’явіліся малыя архітэктурныя формы. Крэатыву выканаўцаў можна толькі пазай-
здросціць. Не ў кожным райцэнтры ўбачыш такое. Ганцавіцкія калегі таксама адзначылі, што такія зручнасці дадаюць камфорту на вёсцы, робяць куток месцам прыгожага прыцягнення.
Падчас сустрэчы шмат гаварылі пра пустуючыя памяшканні. Калі на вёсцы ёсць такія аб’екты, хочацца даць ім другое жыццё, магчыма, пераарыентаваць, як гэта было з Тальмінавіцкім домам сумеснага пражывання. Ці даць, напрыклад, моцнай гаспадарцы магчымасць з гэтага памяшкання зрабіць «цукерку». Гэта пра сітуацыю з СВК «Ляхавіцкі». Будынак былой сталовай райпо цяпер ва ўласнасці СВК. Сіламі гаспадаркі зараз ідзе рамонт, і ў наступным годзе аб’ект запросіць працаўнікоў на абед, адзначыў Юрый Чаранкевіч.

Часам рашэнне знесці пустуючы аб’ект становіцца адзіным правільным у плане добраўпарадкавання. Будынак не жыве сваім аварыйным жыццём далей, не становіцца сюжэтам безгаспадарчасці,
а зямля далучаецца да сельскагаспадарчых угоддзяў.

У вёсках Перахрэсце, Федзюкі, Шчэрбава і іншых удзельнікі семінара паглядзелі, як гэты механізм працуе на справе.
А ў Начы індывідуальны прад-прымальнік выкупіў пустуючыя
будынкі і арганізаваў там складскія памяшканні – землі пры справе, парадак таксама пры ім.
Вёска Літва – гэта населены пункт, дзе пра знос будынкаў размова амаль не ідзе. Наадварот, там наразаюцца ўчасткі, каб у хуткім часе на іх з’явіліся дамы. На маршруце – квартал будучай забудовы ў Літве. Таксама ўдзельнікі семінара пабывалі ў населеных пунктах Крывошынскага сельсавета.
5 лістапада экзамен трымалі населеныя пункты Ганцавіцкага раёна.
– Калі стары дом знесены – гэта не значыць, што справа завершана. Мы стараемся зрабіць усё магчымае, каб землі не пуставалі. Таму шмат размаўлялі з калегамі на гэту тэму, дзяліліся варыянтамі і формамі работы.
Здаецца, суседнія раёны – Ганцавіцкі і Ляхавіцкі, а падыходы розныя. Пазнаёміліся з рэалізацыяй грамадзянскай ініцыятывы ў вёсцы Гута – там вяскоўцы самі адрамантавалі капліцу. Паглядзелі, як выкарыстоўвае ААТ «Любашава» зямельныя ўчасткі, што гаспадарка атрымала ў часовае карыстанне.
Даказвае сваю эфектыўнасць і продаж аб’ектаў за адну базавую велічыню. У аграгарадку Востраў Ганцавіцкага раёна ёсць такі адрас – выкуплены будынак стаў аднакватэрным домам, галоўнае адрамантаваным і добраўпарадкаваным. У вёсцы Крышылавічы дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве была падсыпана вуліца. Таксама ў Ганцавіцкім раёне шмат земляў выдзелена для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Традыцыя ствараць скверы і паркі таксама жыве і ў ганцавіцкіх кропках, – расказвае старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў
Аляксандр Мацюшэнка.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота з архіва райсавета дэпутатаў.