Двор для сельгасмашыны. Чый машынны двор стаў на Ляхавіччыне лепшым?

Сярод таго, на што ўплывае стан машдвара, – умовы работы рамонтных брыгад і, адпаведна, якасць іх работы.

На Ляхавіччыне падсумавалі папярэднія вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-сэрвіснай базы машынна-трактарных паркаў сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах.

Конкурс штогадовы, з доўгай ужо гісторыяй і дастаткова сур’ёзным бюджэтам. Так, гаспадарка, чый двор для сельгасмашыны атрымае па выніках агляду найбольшае прызнанне, заслужыць прыз у памеры
60 базавых велічынь. За другое і трэцяе месцы адпаведна ўмовамі конкурсу прадугледжана выплата 50 і 40 БВ. Такім чынам прадпрыемствы-пераможцы атрымліваюць магчымасць за кошт раёна заахвоціць матэрыяльна сваіх работні-каў: інжынераў, механікаў, токараў-слесараў і іншых, чыя работа асабліва паспрыяла факту конкурснага прызнання машыннага двара. Ды і магчымасць крыху паднавіцца з абсталяваннем, даўладкавацца з тэрыторыяй двара за кошт прызавых таксама мае значэнне.
– У гэтым і сутнасць, прыярытэтная мэта конкурсу – прастымуляваць, у тым ліку матэрыяльна, кіраўніцтва і работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на ўдасканаленне тэхніка-інфраструктурнай базы сваіх машынных двароў, – сцвярджае галоўны дзяржаўны інспектар райсельгасхарчу Сяргей Шушпаннікаў.
У склад конкурснай камісіі ўваходзілі кіраўнікі і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі раённых арганізацый аб’яднанага і профільнага прафсаюза, адказны за пытанні аховы працы спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, спецыялісты інжынернага профілю ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на чале з кіраўніком – першым намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Васіліем Пыжыкам.


На «парозе» машдвара СУП «Ліпнянка», адкуль і пачынаўся рэйд-агляд, Васілій Пыжык нагадаў, што ў ходзе данага мерапрыемства акцэнтаваць увагу неабходна на сёлетніх пераўтварэннях машынных двароў: наколькі больш добраўпарадкаванай стала тэрыторыя, ці з’явілася ў мехмайстэрнях новае абсталяванне, што прапануецца ў плане аховы працы і іншае падобнае.
– З гэтага ўсё і пачынаецца. Які парадак на тэрыторыі тут, такі ж ён і ў полі, і на ферме – усюды. У кіраўнікоў прадпрыемстваў і іх падраздзяленняў, інжы-нерных работнікаў не па-вінна быць абыякавага стаўлення да ўтрыман-ня мехдвароў і тэхнікі, – адзначыў начальнік райсельгасхарчу.
А гэтым часам у ме-ханічных майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў ажыццяўляецца рамонт тэхнікі. Як правіла, агрэгатаў і механізмаў, якія мяркуецца адправіць у поле на самым старце веснавых работ. Пераглядваюцца і, у выпадку неабходнасці, мяняюцца часткі агрэгатаў трактароў, рабочыя органы сеялак і плугоў. Але ў той жа «Ліпнянцы», напрыклад, палявы сезон на момант рэйду не быў канчаткова завершаны. Два магутныя трактары ў агрэгацыі з «доўгімі» плугамі стаялі гатовымі стартаваць у работу: засталося некалькі даараць, завяршыць ворывам невялікі кавалак свяціцкіх плошчаў. Але ж гэта ні ў якім выпадку не правіла – выключэнне з яго.
– Работа ладзіцца хутчэй, выконваецца максі-мальна якасна, калі рамонтныя брыгады працуюць у належных умовах. Прысутнічае вытворчая ўтульнасць, выконваюцца патрабаванні правілаў аховы працы. Павінна выкарыстоўвацца выключна спраўнае тэхналагічнае абсталяванне і слясарны інструмент, у памяшканнях падтрымлівацца прымальная тэмпература, ёсць магчымасць памыць рукі гарачай вадой, разагрэць ежу і паабедаць у адпаведных выпадку ўмовах. І гэта толькі нязначны спіс патрабаванняў да машынных двароў – прэтэндэнтаў на званне лепшага па выніках года ў раёне, – гаворыць Сяргей Шушпаннікаў.
Дык чым жа новым характэрным дапоўніліся двары для сельгасмашын гаспадарак раёна ў бягучым годзе? Напрыклад, дарога да машдвара ЗАТ «Белпрампрыбор» у жніўні атрымала асфальтавае пакрыццё. У «Жарабковічах» паднавешаная пляцоўка для захоўвання складанай прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі стала бетанаванай, а строгі вытворчы інтэр’ер аднаго з памяшканняў на тэрыторыі машыннага двара ўпрыгожыла і дабавіла цяпла новая печка. Папрыгажэла на машдвары «Начы», нашмат больш добраўпарадкаваным, тэрытарыяльна аптымізаваным выглядае гаражная лакацыя СУП «Белазем’е». А што тычыцца СВК «Ляхавіцкі», то функцыянальным, добра-ўпарадкаваным, аснашчаным у адпаведнасці з патрабаваннямі дня двор для сельгасмашыны з’яўляўся, здаецца, заўсёды. Ці, як мінімум, апошні дзясятак-паўтара гадоў.
Тым не менш, мяжы ўдасканаленню і добраўпа-радкаванню, як ведаем, не існуе, і магчымасць, а нярэдка і неабходнасць рухацца ў гэтым накірунку ёсць ва ўсіх.
А лепшы па выніках конкурсу 2023 года машынны двор сельгасарганізацыі раёна будзе канчаткова вызначаны некалькі пазней. Канчатковае слова – за рашэннем райвыканкама.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.

Чый двор стаў лепшым  тут