Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацваў ушаноўвала выпускнікоў

26 мая ў ГДК ушаноўвалі выпускнікоў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацваў, адзначалі выдатнікаў вучобы і актывістаў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пад гучныя апладысменты настаўнікаў, родных, шматлікіх гасцей пасведчанні аб заканчэнні ДШМ уручаны 42 навучэнцам.