Як спыніць дамашняе насілле. Адказвае старшы ўчастковы інспектар АУС Ляхавіцкага райвыканкама

У Ляхавіцкім раёне вельмі непрыемная тэндэнцыя – рэгіструецца адна з самых вялікіх колькасцяў паведамленняў пра дамашняе насілле ў Брэсцкай вобласці. Даныя правапарушэнні, на жаль, часцяком перарастаюць у больш цяжкія наступствы. Частымі бываюць звароты ў РАУС такой прыкладна тэматыкі: «Муж п’е і ўчыняе скандалы! Якія меры можна прыняць да яго?»

Адказвае старшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Ляхавіцкага райвыканкама Анатолій ЗЯЛЁНКА:
– У адносінах асоб, якія ўчынілі дамашняе насілле, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 10.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, гэта значыць за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, псіхічных і фізічных пакут, нанясенне пабояў або за парушэнне ахоўнага прадпісання. Таксама ў адносінах данай асобы прадугледжана заканадаўствам ажыццяўленне прафілактычнага ўліку і прымяненне ахоўнага прадпісання. Асоба, якая сістэматычна прычыняе фізічны боль, пабоі члену сям’і, можа быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 154 КК Рэспублікі Беларусь. Таксама ў адносінах яе будзе разглядацца пытанне аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый з мэтай медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы.
Таксама, ахвяры дамашняга насілля могуць звярнуцца за інфармацыяй аб аказанні бясплатнай юрыдычнай, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі, аб магчымасці прадастаўлення паслуг часовага прытулку, у тым ліку размяшчэння ў «крызісны пакой». Часовае знаходжанне ў «крызісным пакоі», абсталяваным усім неабходным для пражывання, прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове па жаданні асоб, пацярпелых ад насілля ў сям’і.