Пасля рамонту… У рэдакцыю звярнуліся жыхары Патапавічаў

Чарговы тэлефонны званок на гарачую лінію «ЛВ» паклікаў «веснікаўцаў» у дарогу. З набалелай праблемай – стан дарогі, якая праходзіць праз вёску, – у рэдакцыю звярнуліся жыхары Патапавічаў.

– Яшчэ здаўна на вуліцы Маладзёжнай ляжыць брусчатка, але з часам уся дарога стала на ямах і выбоінах. Звярталіся, каб нам парамантавалі дарогу. Нядаўна тут прайшоў грэйдар. Нібы пілою, зняў пласт расліннасці паабапал дарогі, растрос яе па праезнай частцы. Вакол пыл і пясок. Асабліва небяспечна стала на ўчастку ад дома № 43 да дома № 49 па Маладзёжнай, – расказвае жыхарка Патапавічаў Зінаіда Асімовіч.


– Уявіце, што тут будзе, калі пройдуць дажджы, утворыцца сапраўднае месіва. Ды і зараз, як толькі праедзе аўтамабіль, пыл слупом стаіць. Прыязджаў майстар з ДРБУ-200 і сказаў, што так зроблена згодна з планам, – далучаецца да размовы яшчэ адна вяскоўка Ганна Асімовіч.
«Навошта нам такі рамонт?», «Стала яшчэ горш», –
такія выказванні можна было пачуць ад жыхароў Патапавічаў.
Пераважная большасць вясковых дарог Ляхавіччыны –
зона адказнасці ДРБУ-200.
– Работы на вуліцы Маладзёжнай у Патапавічах выконваліся па заяўцы. Папярэдне праманіторылі сітуацыю, і было прынята рашэнне зрабіць прафіляванне. Грэйдар зрэзаў завышаныя ўскрайкі дарогі і разраўняў зрэзанае па ўсёй праезнай частцы. Для чаго зроблена такога кшталту грэйдзіраванне? Для таго, каб пасля дажджу не ўтвараліся лужы. Адпаведна, каб было камфортна тут ездзіць транспарту. Дарэчы, на гэтай вясковай вуліцы даволі інтэнсіўны дарожны рух, таму прафіляванне бу-дзе праводзіцца некалькі разоў у год. Хачу супакоіць мясцовых жыхароў: пасля грэйдзіравання дарога стане зручней. Людзі самі ўпэўняцца ў гэтым з цягам часу, – пракаментаваў сітуацыю начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога.
«ЛВ» прадоўжыць сачыць за сітуацыяй.
Стан дарогі – не адзінае, што клапоціць жыхароў вуліцы Маладзёжнай.
– У 2015 годзе пасля сходу снегу, а потым і пасля моцных дажджоў падтапіла мой дом № 58 і суседнія так, што вада пайшла нават у кало-дзежы, а ў двары, нібы ў во-зеры. Сітуацыя паўтаралася з году ў год. Зараз чакаем дождж з асцярогай, бо зноў будзе патоп. Прыязджалі і з розных службаў. Гучала, як толькі падсохне, тут установіцца труба для сцёку вады, падсыплецца дарога. Але ўсяго гэтага мы так і не дачакаліся, – з сумам гаворыць вяскоўка Любоў Земчанка.
Неабходна больш зацікаўленасці, а то і дзеянняў праявіць Жарабковіцкаму сельвыканкаму і падаць заяўку на ўладкаванне тут трубы для сцёку вады.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.