Дарагія выпускнікі!

Ад усёй душы віншуем вас з заканчэннем школы!
Упэўнены, што сілы, веды, волю, энергію вы накіруеце на самае важнае – захаванне міру і працвітанне роднай зямлі!
Вам прадаўжаць тое, што ствараецца сёння! З кожным днём ляхавіцкі край змяняецца і набывае новае аблічча. Наша задача, каб кожны куток горада і раёна стаў добраўпарадкаваным і па-свойму ўнікальным. Задум шмат, увасабляць іх у жыццё трэба будзе і вам!
Шчыра жадаем, каб вы дабіліся ў жыцці поспеху, адбыліся як прафесіяналы. Галоўнае – захавайце ў сабе лепшыя чалавечыя якасці.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем педагогам за іх самаадданае служэнне справе, выхаванне падрастаючага пакалення.
Няхай усім спадарожнічаюць радасць і ўдача, а жыццёвыя гарызонты, якія адкрываюцца перад нашымі выпускнікамі, будуць шырокімі і яснымі!

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія выпускнікі!

Вось і прайшлі школьныя гады, незабыўныя дні дзяцінства. Сёння ў вас выпускны баль.
Ад усёй душы віншую ўсіх з цудоўным святам. Любуюцца вамі вашы бацькі і настаўнікі, радуюцца за вас і жадаюць шчасця і поспеху.
Дарагія выпускнікі, перад вамі адкрыты ўсе шляхі. Будзьце смелымі і ўпэўненымі ў сабе, не адступайце перад цяжкасцямі, не бойцеся марыць, актыўна праяўляйце і развівайце свае таленты. Ад настойлівасці, мэтанакіраванасці ў многім залежыць ваша будучыня, а значыць і будучыня нашай роднай Беларусі.
Ад усё душы жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра. Няхай збудуцца ўсе мары і здзейсняцца планы.
Поспехаў вам! У добры шлях!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.