Патрыёты едуць у «Чайку». Стартавала першая лагерная змена

Літаральна з дня заезду на першай змене ў аздараўленчым лагеры «Чайка» жыццё зайграла яскравымі фарбамі. 84 хлопчыкам і дзяўчынкам тут весела, утульна і цікава. Сёлета першая змена ў «Чайцы» грамадзянска-патрыятычная. І назву мае адпаведную «П-триОт». У мінулую сераду адбылося феерычнае адкрыццё першай лагернай змены.

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

– Важна, каб юныя землякі напоўнілі канікулы незабыўнымі эмоцыямі, карысна і пазнавальна адпачылі.Таму прыдумалі ўнікальны праект, у аснове якога правільны адпачынак з патрыятычным ухілам. На працягу ўсёй змены хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з багатай пазнавальнай гісторыяй Беларусі і Ляхавіччыны. Шмат новага даведаюцца пра культурную спадчыну, датыкнуцца да традыцый беларусаў. У аснове праекта – любоў да Радзімы, гонар за сваіх продкаў і гатоўнасць дапамагаць тым, каму гэта патрабуецца, – расказвае пра планы летніка старшы выхавальнік Аляксандр Стэцко.
Важатыя і выхавальнікі (у асноўным гэта педагогі ўстаноў адукацыі раёна) падрыхтавалі разнапланавую праграму адпачынку. Атрадныя справы, спартыўныя спаборніцтвы, міні-паходы і аздараўленчыя мерапрыемствы, гульні, конкурсы, квэсты – усяго гэтага на працягу 18 лагерных дзён будзе ўдосталь. Конкурс «Пад сцягам авангарда», культурна-гістарычны марафон «Глядзі і помні», акцыя «Знаёмцеся – мая Радзіма», ваенна-патрыятычная гульня, конкурс плакатаў «Дзякуй за мірнае неба» – частка цікавага, што чакае рабят на першай змене.

Атрад – гэта авангард, які на працягу змены змагаецца за тое, каб зарабіць як мага больш ордэнаў і медалёў за ўдзел у конкурсах. Такую арганізацыйна-гульнявую мадэль «Дарогамі мужнасці і адвагі» падрыхтавалі для рабят творчыя педагогі. Яшчэ адна фішка першай змены – індывідуальны падыход да кожнага з адпачывальнікаў. Што ў сваю чаргу дае магчымасць усім праявіць сябе, прадэманстраваць здольнасці і таленты. Назва такога метаду выхавання «Салют перамогі», і пасля ўсіх выпрабаванняў кожнае дзіця складзе ўласны каляровы пераможны салют.
Наперадзе ў хлопчыкаў і дзяўчынак шмат зай-мальных спраў і новых адкрыццяў. А станоў-чыя эмоцыі, радасныя
сустрэчы і шчырыя ўсмешкі
гарантаваны!

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.