Колькі нараджэнняў і шлюбаў зарэгістравана на Ляхавіччыне ў маі

У маі колькасную перавагу па нараджэннях атрымалі хлопчыкі: шэсць супраць дзвюх дзяўчынак.
Два нараджэнні зарэгістраваны ў аддзеле загса райвыканкама, расказала яго начальнік Вольга Новік. Анастасія і Эвеліна – назвалі дочак бацькі. Сярод хлопчыкаў папулярнае імя Міхаіл, былі таксама Багдан, Марк, Руслан і Цімафей. Здаравячком месяца стаў Багдан, які нарадзіўся вагой 4 070 грамаў пры росце 53 сантыметры.
Першынец зарэгістраваны ў адной сям’і, другое дзіця – у шасці сем’ях. Адна сям’я стала мнагадзетнай. Сярэдні ўзрост майскага бацькі – 32 гады, маці – 26. Юнымі бацькамі па звестках загса лічацца 19-гадовы бацька і 16-гадовая маці. Стаў бацькам і 40-гадовы зямляк, маці – 31-гадовая.
Май – у раёне непапулярны на вяселле месяц: мужам і жонкай сталі пяць пар. Сярэдні ўзрост жаніха – 31 год, нявесты – 28 гадоў.
Статус юных маладых у трэцім месяцы вясны атрымалі 21-гадовыя жаніх і нявеста. Марш Мендэльсона гучаў і для 47-гадовага жаніха, а таксама для 38-гадовай нявесты.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.