Іх вызначае гуманнасць. У гэтыя дні шматлікія віншаванні і словы ўдзячнасці гучаць у адрас медыкаў

У гэтыя дні шматлікія віншаванні і словы ўдзячнасці гучаць у адрас прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі – медыкаў. У мінулую сераду у абласным грамадска-культурным цэнтры сабраліся прадстаўнікі вялікай медыцынскай сям’і з усёй Брэстчыны.

Ляхавіччыну на абласным галіновым форуме прадстаўля-лі галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіц-кая ЦРБ» Георгій Хлябовіч, загадчык рэнтгеналагіч-нага аддзялення, старшы-ня прафкама райбальніцы Сяргей Памазанскі, галоўная медсястра ЦРБ Ала Туркіна, казначэй прафсаюзнай пярвічкі Валянціна Лабейка.
У цырымоніі ўшанавання прынялі ўдзел і цёпла павін-шавалі медыкаў з нады-ходзячым прафесійным святам старшыня Брэсцка-га аблвыканкама Юрый Шулейка і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі.
Святочныя моманты ўзнагароджвання тых, хто нястомна стаіць на варце здароўя і жыцця землякоў. Не адзін дзясятак медработнікаў атрымалі нагрудныя знакі Міністэрства аховы здароўя, дыпломы лаўрэатаў конкурсу «Урач года – 2022», Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, галіновага прафсаюза.
Юрый Шулейка адзначыў, што на Брэстчыне працуе вялікая гвардыя медыкаў – каля 42 тысяч чалавек, для паспяховай работы створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, нямала навуковых распрацовак, але галоўнае – высокакваліфікаваныя кадры. Пачэсна і прыемна, што сярод узнагароджа-ных Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама га-лоўны ўрач Ляхавіцкай ЦРБ Георгій Хлябовіч. Ганаровую грамату Рэспубліканскага камітэта беларускага праф-саюза работнікаў аховы зда-роўя атрымала казначэй прафсаюзнай пярвічкі Валянціна Лабейка.
Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама адзначаны загадчык паліклінікі Анатолій Панько і ўрач-хірург Іван Навасад.

Галіна КАНЬКО.