Натарыусы пракансультуюць бясплатна

22 чэрвеня натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў.

Брэсцкая абласная натарыяльная палата Беларус-кай натарыяльнай палаты праводзіць акцыю па бясплатным кансультаванні, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
На працягу працоўнага дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Брэсцкай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, што уваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, брачных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў і іншых.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Брэсцкай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Таксама ў гэты дзень з 10.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты Таццяна Валер’еўна Брэская. Атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні можна па тэлефоне 8-0162-50-71-76.
Мэтай такіх мерапрыем-стваў з’яўляецца прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Брэсцкая абласная
натарыяльная палата