Рэха памяці вяртае ў чэрвень 1941-га

82 гады назад, 22 чэрвеня 1941 года, знянацку, вераломна фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Адной з першых, хто прыняў на сябе ўдар, была наша Беларусь.

Каб неба было заўжды мірным, каб не гінулі людзі, жылі ў згодзе, каб дзеці не пакутавалі, каб ніколі не паўтарыліся гады ваеннага ліхалецця – мара кожнага беларуса, асабліва ў наш неспакойны час.

Беларусы памятаюць і самую страшную ноч ХХ стагоддзя – 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. З першых гадзін, дзён стала зразумела: не атрымаецца ў гітлераўцаў рэалізаваць іх распрацаваны план бліцкрыгу –
хутка расправіцца з Чырвонай Арміяй і паставіць на калені мільёны жыхароў СССР. На свяшчэнную вайну паўстала ўся краіна, змагаўся ўвесь народ, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей. І не толькі прагналі карычневую чуму са сваёй краіны, але і вызвалілі палову Еўропы.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны мы ішлі да Перамогі. Больш за месяц змагалася, не скаралася ворагу Брэсцкая крэпасць, якую фашысты планавалі захапіць за восем гадзін.
Свая гісторыя барацьбы за незалежнасць краіны была ў Ляхавіччыны і яе жыхароў. З 26 чэрвеня 1941 года па 6 ліпеня 1944 года – 36 месяцаў, 1 109 чорных дзён і начэй працягвалася фашысцкая акупацыя нашага раёна. Сёння Завінская горка, дзе ішлі жорсткія баі ў чэрвені 1941 года, – адзін з напамінаў пра жудасныя падзеі, якія назаўсёды ў памяці землякоў.
23 чэрвеня 1944 года пачалася адна з буйнейшых, у многім вызначальная для далейшага ходу Вялікай Айчыннай вайны, стратэгічная наступальная аперацыя Чырвонай Арміі пад кодавай назвай «Баграціён».
Напачатку ліпеня 1944 года рэха вызвалення данеслася і да Ляхавіччыны. Наш райцэнтр вызвалялі радавыя і камандзіры вайсковых падраздзялен-няў 193-й стралковай Дняпроўскай ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава і Кутузава дывізіі, 52-й гвардзейскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі. 3 ліпеня
1944 года ў Тальмінавічах віталі байцоў 19-й меха-
нізаванай брыгады пад камандаваннем генерал-маёра Яршова. Тады ж, напачатку ліпеня  1944 года, праяўляючы гераізм і стойкасць, савец-кія воіны пераадолелі супраціўленне ворага і вызвалілі вёскі Малая Лотва, Вялікая Лотва, Конькі, Туркі, Сакуны, Федзюкі…

Галіна КАНЬКО.