У Ляхавіцкім раёне з днём нараджэння павіншавалі Героя Сацыялістычнай працы Генрыха Траццяка

29 чэрвеня – Дзень Героя. У самым прамым значэнні: у гэты дзень 86 гадоў назад нарадзіўся Герой Сацыялістычнай працы Генрых Міхайлавіч Траццяк. З гэтай нагоды ў Флер’янова – “фамільную” сядзібу Генрыха Міхайлавіча, наведаліся госці з раёна: старшыня Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык, кіраўнік справамі райвыканкама Уладзімір Стыкуць, старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандр Мацюшэнка, дырэктар ААТ “Шлях новы” Андрэй Коктыш. Гучалі віншаванні-пажаданнямі, словы падзякі. Канешне ж, былі падарункі.